Відэа

У ЕАЭС прымуць новую стратэгію харчовай бяспекі – відэа

У пятніцу, 19 лістапада, прайшоў відэамост Ерэван-Масква - Бішкек - Мінск - Нур-Султан, прысвечаны вынікам пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ЕАЭС, якое праходзіць у Ерэване.
Sputnik
У час відэасустрэчы ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь кіраўнікі ўрадаў абмяркоўвалі сумесныя прагнозы развіцця аграпрамысловага комплексу, балансы попыту і прапановы саюзных краін па сельгаспрадукцыі, харчаванні, гарбарнай сыравіне, воўне, ільно- і бавоўнавалакне на 2021-2022 гады.
Таксама быў разгледжаны план мерапрыемстваў па сыравінным забеспячэнні металургічных прадпрыемстваў дзяржаў ЕАЭС на 2021-2024 гады, Пагадненне аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак, план мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню забяспечанасці краін Саюза стратэгічна важнымі лекамі і фармацэўтычнымі субстанцыямі для медыцынскага прымянення, вытворчасць якіх павінна быць забяспечана ў ЕАЭС.
На пытанні журналістаў адказвала афіцыйны прадстаўнік ЕЭК, памочнік старшыні Калегіі ЕЭК Ія Малкіна.