Паводле звестак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэспубліка знаходзіцца ў зоне так званага рызыкоўнага земляробства. З улікам змены клімату і прыродных катаклізмаў устойліва атрымліваць высокія ўраджаі дастаткова складана.
У якім напрамку будзе развівацца аграпрамысловы комплекс Беларусі? Якія новыя сарты агароднінных і зёлкавых культур атрымалі беларускія вучоныя? Пры дапамозе якіх тэхналогій плануецца вырошчваць экалагічна чысты ўраджай у рэгіёнах, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС? На гэтыя і іншыя пытанні адказваюць удзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Пятровіч КАЗАКЕВІЧ;
генеральны дырэктар РУП "НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве" Вадзім Леанідавіч МАХАНЬКО;
намеснік генеральнага дырэктара РУП "НПЦ НАН Беларусі па земляробстве" Дзмітрый Уладзіміравіч ЛУЖЫНСКІ;
намеснік дырэктара РУП "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі" Мікалай Мікалаевіч ЦЫБУЛЬКА.