Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Працу беларускіх і расійскіх журналістаў абмеркавалі на форуме ў Маскве

Як развіць свае СМІ і прырасці чытачамі, гледачамі, слухачамі, падпісчыкамі? Ці патрэбен Беларусі і Расіі саюзны медыяхолдынг? І навошта лічбаваць медыя? Усё гэта абмеркавалі на форуме "Саюзная дзяржава: інфармацыйная прастора ў лічбавую эпоху".
Sputnik
Парады журналістам давала нават афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. На яе думку, акаўнты беларускіх і расійскіх медыя павінны быць на такіх папулярных пляцоўках, як TikTok і Telegram. Менавіта такім чынам, лічыць яна, Саюзная дзяржава павінна пашыраць сваю інфармацыйную прысутнасць на новых інтэрнет-платформах. У якасці прыкладаў дыпламат прывяла ААН і Сусветную арганізацыю аховы здароўя, акаўнты якіх ёсць у TikTok.
"Чаму б саюзным сродкам масавай інфармацыі не набыць сабе вось такія люстраныя, не настолькі складаныя для разумення, але спрошчаныя копіі ці рэплікі ў гэтых сацыяльных сетках?" - задалася пытаннем Захарава.

Новы фармат

Яна адзначыла, што выйсці на новы ўзровень з дапамогай традыцыйных фарматаў ужо не атрымаецца, таму трэба чапляцца за новыя віды раскручвання. Гэтая праблема зараз стаіць перад Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы ("ТРА Саюза").
"Ці папулярна яна так, як павінна быць папулярна? Вядома, не. Ці з'яўляецца яна цытуемай на тым узроўні, на якім яна павінна быць? Вядома, не. Ёсць у яе патэнцыял? Вялізны", - адзначыла Захарава.
На яе думку, гэтаму медыя патрэбен уласны Telegram-канал, развіццё акаўнтаў у іншых сацыяльных сетках, арганізацыя прамых зносін з аўдыторыяй, а таксама запуск новых, лёгкіх для ўспрымання праграм. Захарава дадала, што гэта работа павінна ў выніку прывесці да фарміравання ў шырокай аўдыторыі дакладнага разумення значэння Саюзнай дзяржавы.

Брацкае ўзаемадзеянне

Абмеркавалі на форуме і журналісцкае ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі. Паводле слоў Уладзіміра Салаўёва, кіраўніка Саюза журналістаў Расіі, арганізацыя заўсёды ў кантакце з калегамі з Беларусі. Паводле слоў старшыні БСЖ Андрэя Крывашэева, бакі "зверылі гадзіннікі" па праблематыцы абароны праў журналістаў, свабоды слова, пашырэнні магчымасцей саюзных і саюзніцкіх медыя Беларусі і Расіі.
Не абышлося без абмеркавання працы журналістаў, якія асвятляюць міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы.
Крывашэеў праінфармаваў расійскага калегу аб новых фактах абмежаванняў і рэпрэсій, разгорнутых польскай уладай супраць расійскіх і замежных СМІ.
І заявіў, што з беларускага боку больш за 80 карэспандэнтаў і аператараў з больш як 30 краін свету працуюць у цэлым у камфортных умовах і без перашкод з боку беларускіх улад.

Саюзны медыяхолдынг

На форуме закранулі тэму стварэння саюзнага медыяхолдынга. Паводле слоў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, найбліжэйшымі днямі гэта работа пачнецца.
"Безумоўна, гэта будзе ў тым ліку і інтэрнет-партал, які зусім не выключае работу з улікам сучасных практык, якія робяць нашу інфармацыю даступнай для мільёнаў людзей", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.
Таксама ён прапанаваў падчас парламенцкага схода Расіі і Беларусі, які пройдзе 2 снежня ў Мінску, стварыць праект па падтрымцы лічбавізацыі беларускіх і расійскіх медыя.
Калючая загарода Еўрасаюза
Захарава пракаменціравала сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі
Таксама на Sputnik:
Мезенцаў прапанаваў стварыць праект па лічбаванні СМІ
У Саюзнай дзяржаве можа з'явіцца медыяхолдынг
У штаб-кватэры Sputnik стартаваў вочны модуль для журналістаў з СНД
У топ-1000 расійскіх менеджэраў увайшлі восем супрацоўнікаў "Россия сегодня"