МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Канцэрт у рамках музычнага праекта "На языке музыки", арганізатарам якога выступіла Міністэрства культуры Расіі пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва і Рускага Дома ў Мінску, прайшоў у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі 20 лістапада.
Як адзначыў кіраўнік Рускага Дома ў Рэспубліцы Беларусь Эдуард Крусткалн у прывітальным слове, мэта гэтага міжнароднага культурнага праекта ў тым, каб аказаць падтрымку адкрытаму дыялогу паміж культурамі Расіі і Беларусі, садзейнічаць умацаванню Саюзнай дзяржавы і шматграннага супрацоўніцтва народаў СНД.
Рускі Дом у Мінску прадставіў музычны праект "На языке музыки"
© Photo : предоставлено организаторами
Канцэрт быў па-свойму ўнікальны: на адной сцэне выступілі адразу некалькі расійскіх музычных калектываў і салістаў.
Вакальнае трыо "Реликт" разам з салісткай Масканцэрта Ірынай Шоркінай выканала рускія рамансы. Затым выступіў квінтэт салістаў дзяржаўнага рускага акадэмічнага народнага ансамбля імя Людмілы Зыкінай "Россия" разам з салісткай народнай артысткай Расіі Надзеяй Крыгінай, якая заслужана завецца ў народзе "Курскім салаўём".
Міжнародны музычны праект "На языке музыки" у Беларускай дзяржаўнай філармоніі
© Photo : предоставлено организаторами
Сваё майстэрства таксама прадэманстраваў сусветна вядомы хор Срэценскага манастыра, у вялізным рэпертуары якога перш за ўсё – духоўная музыка, а таксама сабраны лепшыя творы песеннай традыцыі Расіі і Беларусі.
Таксама на Sputnik:
Душа і творчасць: у Мінску адкрылася выстава пра Фёдара Дастаеўскага – відэа
"Я ўлюблівы, як дзеці": Юрый Траян аб прэм'еры балета "Канёк Гарбунок"
Пад музыку Вівальдзі: у Мінску адзначылі 60 гадоў Беларускаму фонду міру