Без Беларусі і Расіі: у ЗША пройдзе "саміт за дэмакратыю"

З-за пандэміі каронавіруса запланаванае на снежань мерапрыемства пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі.
Sputnik
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. ЗША запрасілі на снежаньскі "саміт за дэмакратыю" 110 краін - Расіі, Кітая, Беларусі ў спіску няма.
Спісак запрошаных размешчаны на сайце Дзярждэпартамента ЗША. Цікава, што там ёсць Тайвань, які ЗША афіцыйна лічаць адной з кітайскіх правінцый.
Запрошаны прадстаўнікі Косава і Сербіі, якая не прызнае яго незалежнасці.
З краін былога СССР запрашэння ўдастоены Арменія, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна і Эстонія.
Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана ў спіску няма.
З краін Еўрапейскага Саюза адзіная, хто не запрошаны, гэта Венгрыя.
Няма ў спіску арабскіх краін Персідскага заліва. Адсутнічаюць таксама Венесуэла, Іран, КНДР, Нікарагуа, Судан і Эфіопія, шэраг іншых краін Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі.
З краін Блізкага Усходу паклікалі толькі Ізраіль і Ірак. Ад Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі - Індыю, Мальдывы, Непал і Пакістан.
Не запрошаны традыцыйныя саюзнікі ЗША: Егіпет, Саудаўская Аравія, Іарданія, Катар і ААЭ.
З-за пандэміі Вашынгтон плануе арганізаваць "Саміт за дэмакратыю" 9-10 снежня ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Пазіцыя Расіі

Раней міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў, што саміт, які арганізуецца ЗША, накіраваны на тое, каб "падзяліць людзей, краіны на дэмакратычныя і недэмакратычныя".
"Па сутнасці, гэтая ініцыятыва – у духу халоднай вайны – абвяшчае новы ідэалагічны "крыжовы паход" супраць усіх нязгодных", – сказаў Сяргей Лаўроў.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала "Саміт за дэмакратыю" "хімерай, якая павінна паказаць, што калектыўны Захад мае нейкі канструктыўны, аб'яднаўчы парадак дня". На яе думку, мерапрыемства зусім не тое, чым хоча здавацца.
Мінабароны: каля Беларусі разгорнуты 14 ваенных лагераў
Чытайце таксама:
Нягледзячы на нізкія рэйтынгі: Байдэн мае намер балаціравацца на другі тэрмін
Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС: не танцую пад вашу музыку
ЗША не бачаць патрэбы ў пасрэдніках для вырашэння крызісу паміж Беларуссю і ЕС
У Чорным моры расце ваенная актыўнасць НАТА – Пуцін сочыць за сітуацыяй
Лаўроў даў характарыстыку адносінам паміж Расіяй і НАТА
Расія заклапочана спробамі ЗША і ЕС умешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі
Лаўроў - Захаду: мы не будзем мець зносіны ў фармаце "настаўнік-вучань"
Дзярждэпартамент ЗША абвінаваціў Мінск у пагаршэнні двухбаковых адносін