Следчыя працуюць на месцы выбуху на буравой "Беларуснафты"

У выніку здарэння ёсць ахвяры, прызначаны судова-медыцынскія і комплексныя тэхнічныя экспертызы.
Sputnik
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Устанаўліваюцца абставіны выбуху на буравой у Рэчыцкім раёне, паведамляе Следчы камітэт.
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў суботу вечарам на буравой "Някрасаўскае". Следствам устаноўлена, што падчас правядзення рамонтных работ адбыўся выбух пнеўмакампенсатара помпавага блока. У выніку пацярпелі два работнікі Светлагорскага ўпраўлення буравых работ "Беларуснафты".
"33-гадовы памочнік свідроўшчыка загінуў на месцы, яго 49-гадовы калега шпіталізаваны з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі", - паведамляе Следчы камітэт.
Праверку праводзіць Рэчыцкі раённы аддзел Следчага камітэта.
Прызначаны судова-медыцынскія і комплексныя тэхнічныя экспертызы. Спецыяльнае расследаванне праводзіць рэгіянальнае падраздзяленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Беларуская нафта

ВА "Беларуснафта" - лідэр беларускага паліўна-энергетычнага комплексу. Асноўныя напрамкі - геолагаразведка, здабыча нафты і газу, перапрацоўка і гандаль нафтапрадуктамі.
Цяпер у рэспубліцы здабываецца прыкладна 1,6 мільёны тон нафты. Не выключана, што ў найбліжэйшыя гады прадпрыемства павялічыць аб'ёмы здабычы нафты да 3,5 мільёны тон за год.
"Беларуснафта" штогод уводзіць у эксплуатацыю каля 50 нафтавых свідравін.
У апошнія гады ідзе актыўная геолагаразведка на Палессі, у тым ліку ў Рэчыцкім раёне, дзе адкрыта чатыры новыя залежы.
У шэрагу раёнаў знойдзены таксама старыя свідравіны, дзе праводзяцца рамонтныя работы.
Чытайце таксама:
Па спрошчанай схеме: Лукашэнка падпісаў указ для "Беларуснафты"
Лукашэнка расказаў, колькі нафты трэба Беларусі для нябеднага жыцця
Беларусь можа павялічыць здабычу нафты ў 1,5 раза - памочнік Лукашэнкі