У лагістычным цэнтры непадалёк ад беларуска-польскай граніц мігранты працягваюць наладжваць свой побыт, расказаў у спецыяльным відэаблогу карэспандэнт Sputnik Станіслаў Лабаты.
"Цяпер іх тут засталося крыху больш за тысячу чалавек, астатняя частка пакінула гэты цэнтр яшчэ на мінулым тыдні. Усё ў прынцыпе ў лагеры ў мігрантаў ёсць, кожны дзень ім раздаюць гуманітарную дапамогу, цёплыя коўдры, ежу", ― распавёў карэспандэнт.
Асобная дапамога ў лагеры аказваецца жанчынам і дзецям, іх у лагеры каля 500 чалавек - амаль палова ўсіх, хто тут размясціўся, жанчыны з дзецьмі часцей за іншых звяртаюцца ў размешчаны ў ТЛЦ медпункт, а таксама да брыгад хуткай дапамогі, якія дзяжураць ля цэнтра.
Медыкі пастаянна маніторыць сітуацыю, дапамагаюць мігрантам у цэнтры, дадаў журналіст.
"Мігранты кажуць, што ні завошта не вернуцца ў Ірак. Тыя, у каго ёсць грошы, могуць вярнуцца ў іракскі Курдыстан, дзе становішча яшчэ больш-менш нядрэннае, каб жыць і зарабляць нейкія грошы, але ў іншых рэгіёнах Ірака зрабіць ужо немагчыма, таму гэтая тысяча чалавек, якая працягвае заставацца ў цэнтры, разлічвае на перамовы палітыкаў, што сітуацыя для іх вырашыцца, і яны патрапяць у Еўропу", ― распавёў Лабаты.
Як паведаміў напярэдадні намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, мігранты могуць заставацца ў ГЛЦ столькі, колькі ім спатрэбіцца, пры неабходнасці, калі іх застанецца невялікая колькасць, бежанцаў размесцяць у беларускіх санаторыях.
Таксама на Sputnik:
Калідора не будзе: калі Лукашэнка вырашыць праблему з мігрантамі – відэа
Цяпер яшчэ і лечаць: для мігрантаў на мяжы адкрылі міні-паліклініку – відэа
Галоўная праблема: як падзяліць 900 пар абутку на 2 тысячы мігрантаў – відэа