Джыл Байдэн, першая лэдзі ЗША, і сто валанцёраў упрыгожылі Белы дом да сустрэчы самага чароўнага свята года – Раства.
Для ўпрыгожвання былі выкарыстаны каля двух кіламетраў гірлянд, больш за трыста свечак і 10 тысяч упрыгожванняў. У рэзідэнцыі ўстанавілі 41 ёлку.
Галоўную калядную ёлку ўпрыгожылі белымі галубамі і стужкамі з назвамі ўсіх штатаў ЗША. Тэмай Раства 2021 года ў Белым доме сталі рэчы, якія "аб'ядноўваюць і пераадольваюць адлегласць, час і нават абмежаванні пандэміі".
Па традыцыі, спяклі вялізны пернік "Белы дом" вагой больш за 50 кілаграмаў.
Глядзіце таксама:
Меланія Трамп апошні раз упрыгожыла Белы дом да Каляд
Месяц да Каляд: кірмашы і шопінг у разгары
Як выглядае Варшава напярэдадні Каляд - фота
Каляды на парозе: агні ўжо гараць, глінтвейн дыміцца