У цырымоніі адкрыцця кангрэса прымае ўдзел прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.
"Мерапрыемства праводзіцца Еўразійскім банкам развіцця ў рамках развіцця дыялогу паміж прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады дзяржаў-членаў саюза і актыўнага ўцягвання бізнес-супольнасці ў працэсы еўразійскай эканамічнай інтэграцыі", – распавялі ў апараце ўрада РФ.
Адны з актуальных пытанняў кангрэса - перагаворы па новых транспартных калідорах: "Захад - Усход" і "Поўнач - Поўдзень", а таксама харчовая бяспека і ключавыя інвестпраекты ў рамках ЕАЭС.
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць не толькі эксперты ў вядзенні бізнесу, але і прадпрымальнікі-пачаткоўцы. Перад інвестарамі будуць прэзентаваць свае бізнес-ідэі маладзёжныя стартапы.
Ад Беларусі ў кангрэсе выступіць міністр сельскай гаспадаркі Іван Крупко.
Першы Еўразійскі кангрэс адбыўся ў снежні 2020 года, ён быў прысвечаны "эканамічнаму прагматызму і ўзаемнай выгадзе як аснове Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі". Прэм'ер Мішусцін аналагічна ўдзельнічаў у мерапрыемстве. Тады ён, напрыклад, паведамляў, што ЕАЭС па аб'ёме рынку і эканамічнаму патэнцыялу ўваходзіць у лік вядучых рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў.
Sputnik - генеральны інфармацыйны партнёр Другога Еўразійскага кангрэса - вядзе прамую трансляцыю.