Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Мезенцаў: ваенная дактрына Беларусі і Расіі - адказ на змяненне абстаноўкі

Рэалізацыя дактрыны ўпісваецца ў тэндэнцыі актывізацыі супрацоўніцтва прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу дзвюх краін, а таксама гарантавання ваеннай бяспекі.
Sputnik
МІНСК, 2 сне - Sputnik. Новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы - гэта адэкватны адказ на змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі, якія адбываюцца ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, аб гэтым заявіў Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
"Прынята новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, якая стала адэкватным адказам на значныя змяненні ў ваенна-палітычнай абстаноўцы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, узрастанне негатыўных працэсаў у сферы бяспекі", - сказаў дзяржсакратар.
Мезецаў адзначыў, што рэалізацыя дактрыны ўваходзіць у агульныя напрамкі, якія датычацца нарошчвання ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі па частцы актывізацыі супрацоўніцтва прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу дзвюх краін, а таксама забеспячэння ваеннай бяспекі - перш за ўсё, на агульнай граніцы Саюзнай дзяржавы.

Ваенная дактрына

Новая ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, а таксама канцэпцыя міграцыйнай палітыкі і дэкрэт аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады былі падпісаны на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Мінску ў лістападзе.
Як заявіў першы намеснік начальніка генштаба ўзброеных сіл Беларусі Ігар Кароль, ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы не прадугледжвае нападу на іншыя краіны.
"Што Расійская Федэрацыя, што Рэспубліка Беларусь ніколі не з'яўляліся агрэсарамі. Мы заяўляем заўсёды і ўсюды, што мы гатовы абараняць сваю краіну, свой народ, але мы ніколі не развяжам вайну і не пойдзем заваёўваць нешта там… Нашы ўзброеныя сілы створаны не для гэтага", - сказаў Кароль.
Між тым, паводле яго слоў, "адбываюцца ваенныя пэўныя прыгатаванні з боку нашых апанентаў". Мінск разглядае ўзмацненне ваеннага складніка ў суседніх краінах ля межаў з Беларуссю "проста як правакацыю" і не збіраюцца паддавацца на яе.
Ядзерная зброя ў Беларусі
Лукашэнка: Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю