Аб унікальнасці расійска-беларускага праекта гледачам Sputnik расказалі кіраўнік праекта Расійскага фонду культуры "Сегодня дети - завтра народ" Вольга Буцкая і галоўны рэдактар выдавецтва "Детская литература" Ірына Катунова.
"Падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства ішла з цяжкасцю з-за пандэміі, але тым не менш, нам удалося сабраць моцную каманду і ўсё ажыццявіць. Трэба аддаць належнае "Рассупрацоўніцтву", яны моцна ў гэтым напрамку папрацавалі. Нашы паэты, артысты і мастакі-ілюстратары наведалі шмат пляцовак, гэта і бібліятэкі, і школы, і Акадэмія мастацтваў, дзе была сустрэча з Аляксеем Кортневым”, ― расказала Буцкая.
COVID-19 паўплываў практычна на ўсе сферы нашага жыцця, у тым ліку і на літаратуру, магчыма, у найбліжэйшай будучыні з'явяцца літаратурныя творы, прысвечаныя гэтай тэме, якія пісьменнікі ўжо рыхтуюцца аддаць у выдавецтвы.
"Новых твораў пакуль няма, але мы нядаўна вельмі смяяліся: ёсць невялікая кніга Сяргея Аляксеева аб Кацярыне Вялікай, дзе першае апавяданне называецца "Прививка" аб тым, як імператрыца паказала прыклад людзям, якія баяліся прышчапляцца", - распавядае Катунова.
Праграму з удзелам суарганізатараў праекта "Дзён дзіцячай і юнацкай кнігі Расіі ў Беларусі" Вольгі Буцкай і Ірыны Катуновай глядзіце на Sputnik Беларусь і нашым youtube-канале.