У апошні момант - даражэй: кошты квіткоў на цягнікі ў Расію будуць змяняцца

Крытэрыямі ацэнкі кошту будзе колькасць занятых месцаў у вагоне, а таксама даты набыцця білетаў.
Sputnik
МІНСК, 3 сне - Sputnik. Білеты ў купэйныя вагоны і вагоны СВ усіх тыпаў міжнародных цягнікоў, якія курсіруюць з Беларусі ў Расію, будуць прадавацца па дынамічнай сістэме цэнаўтварэння, аб гэтым расказалі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Новаўвядзенне не закране цягнік №2/1, які ідзе па маршруце Мінск - Масква.
З 12 снежня БЧ мае намер выкарыстоўваць спецыяльныя тарыфы, якія будуць фарміравацца ў залежнасці ад працэнта занятасці месц у вагоне адпаведнага тыпу, а таксама дат, калі былі набыты білеты.
Па меры росту працэнта запаўняльнасці вагона цана праезду будзе ўзрастаць.
Пералік каэфіцыентаў занятасці месцаў будзе праходзіць у online-рэжыме пры кожным новым афармленні білета або вяртанні раней набытых праязных дакументаў.
Сістэма прадугледжвае як скідкі, так і надбаўкі.
Зніжка можа дасягаць 24% у залежнасці ад маршруту ў выпадку, калі білеты былі набыты за 60 (45) дзён да адпраўлення цягніка.
Надбаўка ў памеры 8% чакае тых, хто вырашыў набыць білет менш як за 3 гадзіны да адпраўлення цягніка, пры агульнай загрузцы вагона больш за 81%.
"Звяртаем увагу, што пры фарміраванні кошту праезду ў названых цягніках адмяняецца прымяненне скідак/надбаўкі ў залежнасці ад тэрмінаў продажу праязных дакументаў і скідкі пры адначасовай аплаце праезду ў напрамку "туды і назад"", - расказалі ў прэс-службе.
Дынамічнае тарыфаўтварэнне не закране арганізаваныя групы пасажыраў.
Зніжка ў 10% захаваецца таксама для бакавых месцаў у плацкартных вагонах (акрамя цягніка № 2/1 Мінск - Масква).
Рашэнне аб прымяненні дынамічнага цэнаўтварэння ў цягніках прынята БЧ і РЧ.
Раней дадзеная сістэма ўжо была прыменена да хуткасных цягнікоў нумар 717/718 і нумар 721/722 Масква - Мінск ("Ласточка" - Sputnik) - яе ўвялі ў ліпені бягучага года.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, цане білетаў і правілах праезду можна знайсці на сайце pass.rw.by, а таксама ў мабільным дадатку "БЧ. Мой цягнік", або па тэлефоне кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (для пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі - тэлефон +375 222 39 25 47).
Нагадаем, што ў цягніках міжнародных ліній, якія курсуюць у беларуска-расійскіх зносінах, дзейнічаюць супрацьэпідэмічныя меры - усім пасажырам рэкамендуецца быць у масках на працягу ўсёй паездкі.
Чытайце таксама:
Новы цягнік будзе курсіраваць паміж Мінскам і Мурманскам
Высокі попыт: цягнікі Мінск - Адлер зноў будуць хадзіць часцей
Больш месцаў зробяць у хуткасных цягніках паміж Мінскам і Масквой