МІНСК, 5 сне – Sputnik. Беларускі спартсмен Андрэй Казусёнак стаў пераможцам адкрытага Кубка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі па самба, спаборніцтвы прайшлі ў Сочы.
У фінал увайшлі Андрэй Казусёнак і расіянін Арцём Асіпенка, беларус у выніку атрымаў перамогу. Турнір прымала "Сириус-Арена".
За Кубак СД змагаліся 14 спартсменаў, якія прадстаўлялі 13 краін. Самбісты прыехалі ў Сочы з Беларусі, Расіі, Славеніі, Паўночнай Македоніі, Таджыкістана, Узбекістана, Іспаніі, Малдовы, Манголіі, Балгарыі, Кыргызстана, Сербіі і Арменіі.
Раней прывітанні ўдзельнікам турніру накіравалі прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Адкрыты Кубак Саюзнай дзяржавы праводзіцца ўжо трэці раз. У гэтым годзе ў арганізацыі турніру прынялі ўдзел Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства спорту Расіі, а таксама пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.