МІНСК, 6 сне - Sputnik. У дзень фіксуецца да ста зваротаў да медыкаў, якія працуюць у транспартна-лагістычным цэнтры, паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.
Урачэбныя і фельчарскія брыгады працягваюць кругласутачна дзяжурыць каля ТЛЦ, дзе размешчаны мігранты, адзначыла Кеда.Калі стала вядома, што наступяць маразы, брыгады былі пераведзены ў памяшканні цэнтра (раней хуткія дзяжурылі на вуліцы – Sputnik).
"За дзень ажыццяўляецца прыкладна да ста кансультатыўных аглядаў і прыкладна да дзесяці чалавек штодзень дастаўляюцца ў арганізацыі аховы здароўя", - паведаміла журналістам начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.
У цэлым, паводле яе слоў, колькасць пацыентаў, якія дастаўляюцца ў лячэбныя арганізацыі, зніжаецца. За ўвесь перыяд знаходжання бежанцаў у Гродзенскай вобласці дапамогу (як у амбулаторных умовах, так і ў стацыянарах) атрымалі 159 чалавек.
Сярод шпіталізаваных больш за 60 працэнтаў - дзеці і цяжарныя жанчыны. Усяго была аказана меддапамога 15 цяжарным (пяці - у стацыянарных умовах і дзесяці - амбулаторна).
"На сённяшні дзень у Гродзенскім клінічным перынатальным цэнтры знаходзіцца пад назіраннем цяжарная на тэрміне больш за 38 тыдняў. Там яна будзе знаходзіцца - пры яе згодзе - да моманту наступлення родаў", - расказала Людміла Кеда.