МІНСК, 9 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
Адзначаецца, што інтэрв'ю брала Ніса Эфендыяглу, якая ўваходзіць у пул асабістай прэсы прэзідэнта Турцыі Таіпа Эрдагана.
"Вы ж не сумняваецеся, што будзе вельмі цікава?" - гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала.
TRT з'яўляецца турэцкай дзяржтэлерадыёкампаніяй, яна была заснавана 1 траўня 1964-га года. Мае свой сайт, дзе на 41 мове публікуюцца навіны, і з'яўляецца членам Еўрапейскага вяшчальнага саюза і акцыянерам Euronews.
Інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву
Вялікае персанальнае інтэрв'ю беларускага лідэра гендырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву адбылося ў аўторак, 30 лістапада, размова прайшла ў Мінску, у Палацы Незалежнасці.
Гэтае інтэрв'ю з беларускім лідэрам стала першым для вядомага расійскага журналіста, раней яны не сустракаліся.
Паводле слоў гендырэктара МІА "Россия сегодня", дзякуючы гэтай размове Лукашэнка лепш для яго адкрыўся як чалавек, "гэтае інтэрв'ю дае падставы для таго, каб лепш зразумець логіку дзеянняў прэзідэнта", адзначыў Кісялёў па выніках гутаркі, якая доўжылася каля дзвюх з паловай гадзін.