Ёсць нават лазня: новую модульную заставу адкрылі на мяжы з Украінай

Участак адказнасці заставы складае больш за трыццаць кіламетраў сухапутнай мяжы з Украінай, таксама ў гэтай зоне знаходзіцца міждзяржаўны аўтадарожны пункт пропуску "Олтуш".
Sputnik
МІНСК, 8 сне - Sputnik. Новую заставу "Арэхава" Брэсцкай пагранічнай групы ўрачыста адкрылі ў сераду, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
Павіншаваць асабовы склад прыехалі Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і міністр абароннага ведамства Віктар Хрэнін.
"Мы адкрываем новую памежную заставу, якая будзе садзейнічаць павышэнню бяспекі нашай краіны. Бо вы (памежнікі - Sputnik) выконваеце і прадаўжаеце выконваць задачы па ахове дзяржаўнай мяжы, а мяжа - недатыкальная", - сказаў Вальфовіч.
Новая застава ўваходзіць у склад камендатуры "Маларыта" і стала першым модульным падраздзяленнем Брэсцкай памежгрупы.
Справа ў тым, што ўсе памяшканні знаходзяцца ў кампактных і камфортных для жыцця і нясенні службы модулях.
Як растлумачылі ў ДПК, модулі дазваляюць эканоміць час і сродкі, у той жа час, гэта не адбіваецца на якасці выканання задач і камфорце памежнікаў.
1 / 5

Новая модульная памежзастава на мяжы з Украінай

2 / 5

Новая модульная памежзастава на мяжы з Украінай

3 / 5

Новая модульная памежзастава на мяжы з Украінай

4 / 5

Новая модульная памежзастава на мяжы з Украінай

5 / 5

Новая модульная памежзастава на мяжы з Украінай

Таксама застава можа аператыўна перамясціцца ў выпадку неабходнасці на іншы ўчастак граніцы.
На заставе "Арэхава" ўстаноўлены сучасныя тэхсродкі, у тым ліку і валаконна-аптычная сігналізацыйная сістэма "Воран". Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што яна дапамагае маментальна даведацца, што стала прычынай спрацоўкі: дзікія жывёлы, надвор'е ці сапраўдны парушальнік.
Акрамя таго, на заставе выкарыстоўваюць праграмна-апаратны комплекс "MotoTRBO", які забяспечвае "Арэхава" лічбавай радыёсувяззю з адлюстраваннем інфармацыі на электроннай карце.
Да адкрыцця заставы пагранічнікі базіраваліся на камендатуры "Маларыта". Цяпер жа, дзякуючы блізкасці ад мяжы і скарачэння часу рэагавання, эфектыўнасць аховы дзяржаўнай мяжы істотна ўзрасла, зазначаюць у ведамстве.
Плануецца, што на мяжы з Украінай будуць адкрыты да канца бягучага года яшчэ дзве рэканструяваныя заставы.
У памяшканнях устаноўлена сучасная бытавая тэхніка і мэбля. На тэрыторыі падраздзялення абсталяваны месцы для захоўвання і рамонту тэхнікі, ёсць нават уласная лазня.
У канцы чэрвеня на ўкраінскім напрамку таксама адкрылі абноўленую памежную заставу "Глушкевічы", яна знаходзіцца Лельчыцкім раёне. Для яе стварэння выкарыстоўваліся найлепшыя напрацоўкі Расіі, Казахстана, Беларусі і іншых краін.
Украіна займае недружалюбную пазіцыю да Беларусі – Вальфовіч