Беларусь рыхтуецца да зімовых свят. Напярэдадні Калядаў і Новага 2022 года ў рэспубліцы праводзіцца актыўная работа па падрыхтоўцы аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання, правядзенню ёлачных кірмашоў, кірмашоў, распродажаў, рэкламных мерапрыемстваў.
Колькі будзе каштаваць святочны стол? У колькі абыдзецца навагодняя ёлка, і як можна стварыць інтэр'ер свята і не секчы дрэва? Дзе пройдуць кірмашы і народныя гулянні? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
начальнік аддзела рэалізацыі лесапрадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталь Мар'янавіч БАНДАРЭВІЧ;
начальнік упраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Андрэй Васільевіч МЯШКОЎ;
прадстаўнікі Мінгарвыканкама.