Пасяджэнне праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі, у ім удзельнічаюць прэзідэнты краін - удзельніц ЕАЭС.
Кіраўнікі дзяржаў разглядаюць актуальныя аспекты работы ЕАЭС, плануюць прыняцце шэрага дакументаў, накіраваных на далейшае паглыбленне інтэграцыі і фарміраванне адзіных рынкаў тавараў і паслуг.
Прадугледжана таксама ўзгадненне прыярытэтаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС на наступны год.