МІНСК, 12 сне - Sputnik. Ганна Сола заваявала серабро ў гонцы праследавання на этапе КС у Хахфільцэне. Яшчэ адна беларуска - Дынара Алімбекава - стала чацвёртай.
Сола, тройчы прамахнуўшыся, на самым фінішы саступіла Марце Ройсланд з Нарвегіі, у якой толькі адзін недакладны стрэл. Трэцяе месца ў шведкі Эльвіры Оберг.
Крыху не пашанцавал Дынары Алімбекавай, якая прамахнулася на апошняй стральбе. У яе чарговы раз чацвёртае месца.
Нагадаем, што ўпершыню за апошнія гады на этапе ў Хахфільцэне медаль заваявалі і беларускія мужчыны. Гэта змог зрабіць Антон Смольскі. У яго бронза ў спрынце.
Такім чынам, на дадзены момант у скарбонцы беларускай каманды ўжо пяць узнагарод этапаў Кубка свету. Раней Ганна Сола заваявала адзін залаты і адзін бронзавы медалі, квартэт у складзе Ірыны Лешчанкі, Дзінары Алімбекавай, Ганны Сола і Алены Кручынкінай фінішаваў другім у гонцы 4х6 кіламетраў, у Антона Смольскага ў актыве бронза.