МІНСК, 13 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў умову, пры якой Беларусь перакрые транзіт газу ў Еўропу.
"Калі санкцыі, якія яны ўводзяць або ўвядуць у будучым, паставяць нас у надзвычайнае становішча і ў нас не будзе ніякага выхаду адказаць іншымі мерамі на іх санкцыі, мы скарыстаемся і гэтай жорсткай мерай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, яго словы прыводзіць БелТА.
Нагадаем, раней у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі Польшча перакрые мяжу з Беларуссю, то ў адказ будзе спынены транзіт энерганосьбітаў і Варшаве давядзецца падумаць, як іх закупіць у Расіі.
Гэта была не першая заява па гэтай тэматыцы: першы раз аб магчымым прыпыненні транзіту Лукашэнка заявіў 11 лістапада. Тады ён параіў уладам Еўрасаюза, перш чым уводзіць чарговы пакет санкцый супраць Беларусі з-за мігрантаў, падумаць аб транзіце газу і грузаў, які ідзе праз беларускую тэрыторыю, у прыватнасці аб газавым транзіце па трубаправодзе "Ямал - Еўропа".
Каменціруючы тое першае выказванне, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што перакрыццё беларускім бокам транзіту газу ў Еўропу нанясе вялікія страты энергетыцы Еўрасаюза і не будзе садзейнічаць развіццю адносін Расіі з Беларуссю.