МІНСК, 14 сне – Sputnik. Беларусь і Расія маюць адзіную айчыну - ад Брэста да Уладзівастока жыве фактычна адзін народ, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, яго апублікаваў канал "Беларусь 1".
Паводле слоў беларускага лідара, дзве краіны выйшлі з савецкага мінулага і над стварэннем Саюзнай дзяржавы працуюць ужо чвэрць стагоддзя.
“Мы маем сёння адзіную айчыну, як я яе называю, ад Брэста да Уладзівастока. Гэта тая тэрыторыя, дзе, увогуле, жыве фактычна адзін народ. Ці ж, скажу дакладней, пражываюць народы і народнасці, у якіх шмат агульнага і якія паходзяць фактычна ад аднаго кораня, ад адной крыніцы", - сказаў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што гэта этнічная аснова фарміравання саюза Расіі і Беларусі. Паводле слоў беларускага лідара, у дзвюх краін моцныя эканамічныя сувязі.
"Мы аднолькава глядзім на праблемы ў свеце, у нас адзіная абаронная прастора, фактычна адзіная армія", - паведаміў Лукашэнка.
Значная фігура
Журналістка задала пытанне, ці з'яўляецца прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган лідарам у мусульманскім свеце, на гэта беларускі лідар адказаў, што яго калега стаў значнай фігурай.
Паводле яго слоў, Эрдаган стварыў магутную партыю ў сябе ў краіне, вызначыў шляхі развіцця турэцкай дзяржавы і 85-мільённага турэцкага народа ў XXI стагоддзі.
"Ён сапраўды паводзіць сябе ў той частцы планеты, дзе ён знаходзіцца, як сапраўдны лідар. Таму, гэта вельмі моцная фігура ў мусульманскім свеце і не толькі ў мусульманскім", - дадаў Лукашэнка.
Адносіны Беларусі і Турцыі
Беларускі прэзідэнт адзначыў, што адносіны ў дзвюх краін вельмі добрыя, у міжнародных арганізацыях няма ніякіх праблем, дзяржавы падтрымліваюць адна адну, шмат напрамкаў у супрацоўніцтве.
"Мы падышлі да мільярда долараў тавараабароту, у 2020-м годзе было больш за 700, па-мойму, мільёнаў долараў", - сказаў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што ўзаемны гандаль да 2020 года мае значны прырост. "Турцыя - адна з самых дружалюбных дзяржаў для Беларусі", - дадаў кіраўнік рэспублікі.
Бежанцы і санкцыі
Беларускі лідар таксама выказаў меркаванне аб далейшым развіцці сітуацыі з санкцыямі і мігрантамі.
"Усё залежыць не ад нас, мы свой няпросты шлях пройдзем годна, што да бежанцаў, гэта я гарантую ўсёй сусветнай супольнасці. Што да санкцый, яны (краіны Захаду – Sputnik) будуць усяляк старацца, каб іх працягнуць, але гэта дарэмная праца сабе ў шкоду", - рэзюміраваў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Макей і Мезенцаў абмеркавалі рэалізацыю інтэграцыйных дакументаў
Мезенцаў: узмацненне інтэграцыі Масквы і Мінска - адказ на санкцыі Захаду
Лукашэнка назваў умову, пры якой Беларусь перакрые транзіт газу ў Еўропу
Шольц і Маравецкі абмеркавалі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Мезенцаў: з Захадам трэба дамаўляцца - гаворка пра бяспеку людзей
"Мы таксама людзі": бежанцы зноў зладзілі мітынг на мяжы
Улады Ірака падлічылі колькасць эвакуіраваных з Беларусі бежанцаў