Даследаванні дзіцячай вакцыны ад каронавіруса ў Расіі зоймуць 3 месяцы

Дакументы на правядзенне клінічных выпрабаванняў вакцыны ад каронавіруса былі пададзены ў канцы лістапада, у пачатку 2022 года яны павінны пачацца.
Sputnik
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Клінічныя выпрабаванні вакцыны супраць каронавіруса для дзяцей ад 6 да 11 гадоў у бліжэйшыя месяцы пройдуць у Расіі, заявіў дырэктар Цэнтра імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург.
На яго думку, яны працягнуцца каля трох месяцаў. Пакет адпаведных дакументаў на выпрабаванні прэпарату ўжо пададзены, на працягу месяца яго павінны разгледзець.
"З заўвагамі або без заўваг, нам дазволяць пачаць даследаванні гэтай вакцыны, што зойме каля трох месяцаў", – сказаў Гінцбург у эфіры тэлеканала "Россия 1".
Паводле яго слоў, дзеці хварэюць на каронавірус лягчэй, чым дарослыя, але і цяжкія формы сустракаюцца, таму ім таксама лепш вакцынавацца.
Дзіцячая вакцына ад каронавіруса (для 6-11 гадоў) будзе ў 10 разоў "менш", чым зыходны "Спутник V": раней паведамлялася, што "Спутник М" змяшчае 1/5 асноўнага прэпарату. Магчыма, дзіцячы прэпарат назавуць "Спутник 2М".
СААЗ прызнае "Спутник V" на працягу некалькіх месяцаў
Чытаце таксама:
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала дазвол на ўвоз і прымяненне вакцыны "КовиВак"
У Расіі зарэгістравана вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"
Пуцін распавёў, як прышчапіўся назальнай вакцынай ад каронавіруса
Калі пачнуць вакцынаваць дзяцей ад каронавіруса, растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя
Гінцбург расказаў, калі патрэбна рэвакцынацыя "Спутником Лайт"