Усё, што рабілі ЗША ў папярэднія гады, забяспечваючы нібыта свае інтарэсы і бяспеку, за тысячы кіламетраў ад сваёй нацыянальнай тэрыторыі, рабілася без усялякай санкцыі СБ ААН, падкрэсліў прэзідэнт Расіі, выступаючы на калегіі Міністэрства абароны.
"Вось Югаславію бамбілі пад якой падставай? Што, санкцыі савета бяспекі ці што? Дзе Югаславія і дзе ЗША? Знішчылі краіну... Хто даў права наносіць удары па еўрапейскай сталіцы? Ніхто. Проста так вырашылі. А сатэліты за імі беглі ззаду і падцяўкалі. Вось і ўсё міжнароднае права", – сказаў Пуцін.
Расійскі лідар таксама нагадаў аб падставе, пад якой ЗША ўвайшлі ў Ірак, нібыта там вялася распрацоўка зброі масавага знішчэння. "Краіну разбурылі, стварылі ачаг міжнароднага тэрарызму, а потым высветлілася, што разведка падвяла". Аналагічна без санкцыі Савета бяспекі ААН адбылося і ўварванне ў Сірыю.
"Што хочуць, тое і робяць. Але тое, што яны зараз робяць на тэрыторыі Украіны ці плануюць рабіць, гэта ж не за тысячы кіламетраў ад нашай мяжы. Гэта каля парога нашага дома! Яны павінны зразумець, што нам проста няма куды далей адступаць", падкрэсліў расійскі лідар.
Таксама на Sputnik:
"Яны што, гавораць?" Захад не ведае, што адказаць Расіі
Кісялёў распавёў, калі Расія можа ўжыць сілу супраць Захаду
Ультыматум Расіі Захаду: што здарыцца, калі ён яго не прыме