Фота

Самыя яркія і незвычайныя ёлкі свету – фота навагодніх прыгажунь

Самыя незвычайныя, яркія, урачыстыя і святочныя калядныя ялінкі ўпрыгожылі цэнтральныя плошчы свету – выбірайце лепшую ў фотааглядзе Sputnik Беларусь.
Sputnik
Казачная прыгажуня з Пецярбурга, з чароўнымі крыламі з Бейрута, high-tech-ялінка з Шанхая, вытанчаная ў камянях Свароўскі з Мілана – прапануем здзейсніць кругасветнае падарожжа па святочна ўпрыгожаных да Каляд плошчах свету. Вы ўбачыце, як выглядаюць напярэдадні Новага 2022 года калядныя прыгажуні з Мадрыда, Нью-Йорка, Лондана, Дубая, Берліна, Масквы, Антвэрпэна, Бруселя і многіх іншых гарадоў.
1 / 25

Ёлка пад купалам на плошчы Аль-Васл, збудаваным да выставы Expo 2020 у Дубаі, ААЭ.

2 / 25

Калядная ёлка ў гістарычным цэнтры Антверпена, Бельгія.

3 / 25

Лічбавая і мінімалістычная ёлка каля гандлёвага цэнтра ў Шанхаі, Кітай.

4 / 25

Калядныя агні і ёлка, якая іскрыцца марознымі агнямі, у цэнтры Мадрыда.

5 / 25

Навагодняя ёлка на Манежнай плошчы ў Маскве.

6 / 25

Тайланд збіраецца сустракаць Новы год Тыгра. Плошча Бангкока ўпрыгожана і ёлкай з яркіх шароў.

7 / 25

"Карункавая" ёлка на плошчы Таксім у Стамбуле, Турцыя.

8 / 25

У іракскім горадзе Каракош, дзе жывуць у асноўным хрысціяне, усталявалі велізарную "пухнатую" ёлку.

9 / 25

Галоўная ёлка на Палацавай плошчы ў Санкт-Пецярбургу.

10 / 25

На стварэнне ёлкі, якую ўстанавілі на Саборнай плошчы ў Вільнюсе, дызайнераў натхнілі зімовая прырода і прыгажосць сняжынак.

11 / 25

Калядная ёлка ля Брандэнбургскай брамы ў Берліне.

12 / 25

Цэнтр Тбілісі ўпрыгожвае інсталяцыя ў форме ёлкі.

13 / 25

Калядную ёлку ў міланскім гандлёвым цэнтры Галерэя Віторыа Эмануэле ўпрыгожылі крышталямі Свароўскі.

14 / 25

Ёлка на кірмашы ў Таліне, Эстонія.

15 / 25

Арыгінальная "зорная" ёлка ў Кесан-Сіці, Філіпіны.

16 / 25

Людзі гуляюць па ўпрыгожанай да Каляд плошчы Сінтагма ў Афінах, Грэцыя.

17 / 25

"Геаметрычная" прыгажуня перад Палацам Планалту ў Бразіліі.

18 / 25

Ёлка-шацёр на галоўнай плошчы Мурманска.

19 / 25

Самая незвычайная ёлка ў нашым аглядзе – гіганцкая святлівая ёлка на паверхні возера Тразімена ў Кастыльёне-дэль-Лага, Італія.

20 / 25

Калядная ёлка Ракфелер-цэнтра ў Нью-Йорку.

21 / 25

Ёлка на калядным кірмашы ў Страсбургу ззяе яркімі сінімі і зялёнымі агнямі.

22 / 25

Галоўную ёлку на Трафальгарскай плошчы ў Лондане, якую па традыцыі дорыць гораду Нарвегія, брытанцы адразу раскрытыкавалі - па зразумелых прычынах. "Чорт вазьмі, яно што, ваявала?", "Нарвежцы нас больш не любяць?" - лонданцы практыкаваліся ў дасціпнасці. Але ўпрыгожанае дрэўца атрымалася даволі мілым і натуральным.

23 / 25

Калядная ёлка ў цэнтры Малагі, Іспанія.

24 / 25

Ёлка і калядны кірмаш у цэнтры Кіева.

25 / 25

Яшчэ адно незвычайнае рашэнне – ёлка з анёльскімі крыламі на плошчы Сасін у Бейруце, Ліван.

Глядзіце таксама:
Мінск у агнях: навагоднюю ілюмінацыю запалілі ў сталіцы – фота
У Косаўскім палацы ўпершыню адбыўся навагодні баль - фота
Дзе шукаць колер 2022: натхненне Праванса і свежыя ідэі
Першае Раство Байдэнаў у Белым доме: як Джыл упрыгожыла рэзідэнцыю (фота)
Месяц да Каляд: кірмашы і шопінг у разгары