Відэа

Беларусы стварылі танны і шматмэтавы гранатамёт "Сапфір" – відэа

Збройнікі дабіліся высокага выніку дзякуючы выкарыстанню кампазітных матэрыялаў і ўласных тэхнічных рашэнняў.
Sputnik
Прадпрыемства беларускага ВПК паспяхова завяршыла работы па стварэнні лёгкага шматмэтавага гранатамёта "Сапфір", паведамілі ў прэс-службе Дзяржкаваенпрама.
Беларускія збройнікі ўпэўнены, што распрацаваны імі гранатамёт з'яўляецца канкурэнтаздольным, таму што будзе выпускацца з боепрыпасамі двух відаў.
Баявыя магчымасці "Сапфіра" дазваляюць яму знішчаць жывую сілу саперніка ў штурмавым варыянце і змагацца з браняванай тэхнікай дзякуючы кумулятыўнаму блоку.
Цікава, што гранатамёт вырашылі зрабіць аднаразовым для павышэння мабільнасці байцоў, але пры гэтым тандэмная частка боепрыпаса дазваляе паражаць асколкамі ворага пасля пераадолення баявой часткай ахоўных умацаванняў.
Пры гэтым "Сапфір" дзякуючы невялікай вазе і газадынаміцы дазваляе весці агонь нават з невялікіх памяшканняў. Дарэчы, збройнікам удалося дабіцца і невысокага кошту вырабу, дзякуючы таму, што гранатамёт вырабляецца на беларускіх камплектуючых.
Глядзіце ў роліку, як найноўшы беларускі гранатамёт робіць з бетонных пліт сапраўднае рэшата.
Глядзіце таксама:
Новы канкурэнт "Байрактара": расійскі "Орион" паразіў паветраную цэль - відэа
Беларускія вайскоўцы паказалі новы БТР у справе - відэа
Дзяржкамваенпрам прэзентаваў аўтамат SMAR-100BPM з кампаноўкай "бул-пап" - відэа