МІНСК, 28 сне – Sputnik. Беларуская праваслаўная царква будзе прапаноўваць уключыць сваю фармуліроўку паняцця аб шлюбе – як саюзе мужчыны і жанчыны па нараджэнні, паведамілі Sputnik у Экзархаце.
Яшчэ на першым этапе падрыхтоўкі змен у Асноўны закон БПЦ прапанавала замацаваць у Канстытуцыі норму аб тым, што сям'я і шлюб з'яўляецца саюзам мужчыны і жанчыны па нараджэнні.
Праект Канстытуцыі
"Ёсць каля двух месяцаў, мы будзем працаваць, абмяркоўваць і прапаноўваць уключыць у Канстытуцыю менавіта тую фармуліроўку, якую прапаноўвалі", - так у БПЦ пракаменціравалі Sputnik сітуацыю з тым, што ў праекце дакумента засталася фармуліроўка ў выглядзе: "шлюб – гэта саюз мужчыны і жанчыны".
Некалькі тыдняў таму кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, узняўшы тэму замацавання ў Канстытуцыі традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей аб сям'і і шлюбе.
"Свет увайшоў у эпоху глабальнага крызісу – палітычнага, эканамічнага, і найбольш небяспечны крызіс сям'і. З сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі пачалося падзенне колькасці насельніцтва Беларусі, колькасць жыхароў краіны скарацілася амаль на мільён чалавек", - сказаў мітрапаліт.
Паводле яго слоў, БПЦ вітае і падтрымлівае ініцыятыву дзяржавы па ўмацаванні сям'і.
У сувязі з гэтым ён сказаў, што па-прарочы гучаць словы прападобнага Серафіма Сароўскага аб тым, што "калі разбурыцца сям'я, то зрынуцца дзяржавы".
Ён таксама паведаміў, што для захавання традыцыйнай сям'і прапануецца заканадаўча замацаваць вызначэнне паняцця "шлюб": "Мы прапануем лічыць шлюбам добраахвотны саюз мужчыны і жанчыны па нараджэнні".
"Прапануем уключыць у Канстытуцыю палажэнне аб тым, што дзяржава забяспечыць прыярытэт сямейнага выхавання, а таксама правы і абавязкі бацькоў клапаціцца не толькі аб фізічным выхаванні і здароўі дзяцей, але і іх духоўна-маральным развіцці", - сказаў Уладыка Веніямін.
Ён адзначыў, што рана гаварыць аб тым, што агульнымі намаганнямі краіна змагла пераламаць негатыўныя тэндэнцыі адносна стварэння сям'і і нараджэння дзяцей.
"Больш за тое, у грамадстве і асабліва ў маладзёжным асяроддзі атрымліваюць распаўсюджванне культ індывідуальнага дабрабыту, плынь чайлд-фры, розныя віды сумеснага жыцця і нават аднаполыя саюзы", - сказаў кіраўнік БПЦ.
Ён таксама падкрэсліў, што некаторыя тэмы "не такія актуальныя цяпер для Беларусі. Але мы бачым, якія змяненні адбываюцца ў іншых, суседніх краінах і гэта хутка можа прыйсці і да нас. Таму Беларусь павінна быць гатова і адпаведна прадугледзець пэўныя моманты заканадаўча".
Чытайце таксама:
Апублікаваны праект змен у Канстытуцыю Беларусі
Лукашэнка расказаў, што зменіцца пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі
Лукашэнка: праца над змяненнямі Канстытуцыі выйшла на фінішную прамую