Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд справу расіянкі Сапегі

Расіянцы прад'яўлена абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі, яна знаходзіцца пад дамашнім арыштам.
Sputnik
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Генеральная пракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да грамадзянкі Расійскай Федэрацыі Соф'і Сапегі, паведамілі ў галоўным наглядным ведамстве.
"Сапегу будуць судзіць па 7 крымінальных артыкулах. Ёй інкрымінавана распальванне сацыяльнай варожасці і звады, незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных, арганізацыя гвалту і пагрозы яго прымянення ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, арганізацыя ўмяшання ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў", - паведамілі Sputnik у Генеральнай пракуратуры Беларусі.
Акрамя гэтага, яе будуць судзіць за арганізацыю насілля і пагрозу яго прымянення ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, арганізацыю пагрозы ў адносінах да суддзі, арганізацыю перашкоды законнай прафесійнай дзейнасці журналіста, дадалі ў Генпракуратуры.

Выклала дадзеныя больш за 230 чалавек

Следствам устаноўлена, што Сапега разам з іншымі асобамі, у тым ліку замежнымі грамадзянамі, стварыла і адміністравала шэраг Telegram-каналаў.
"Дзейнасць гэтых каналаў была накіравана на дыскрэдытацыю дзеючай улады Беларусі і яе праваахоўнага блока, распальванне сацыяльнай варожасці, звады, а таксама арганізацыю злачынстваў у адносінах да асобных катэгорый грамадзян", - сказалі ў Генеральнай пракуратуры.
Таксама падчас следства было ўстаноўлена, што на гэтых акаўнтах былі размешчаны персанальныя дадзеныя больш за 230 чалавек, сярод якіх – супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры, суддзі, іншыя дзяржаўныя служачыя, а таксама журналісты.
У абвінавачанні таксама гаворыцца, што пасля таго, як былі апублікаваны дадзеныя гэтых людзей, ім сталі паступаць пагрозы прымянення гвалту да іх і іх блізкіх, пашкоджання маёмасці.

Што атрымала Сапега за "працу"

У Генеральнай пракуратуры таксама паведамлялі, што за сваю "працу" расіянка атрымлівала ўзнагароду. У якасці сродкаў учынення злачынстваў Сапега выкарыстоўвала мабільны тэлефон iPhone 12 Pro Max, ноўтбук Apple Macbook Air, іншую камп’ютэрную тэхніку, сказалі пракуроры.

Здзелка са следствам

У Генеральнай пракуратуры расказалі, што падчас папярэдняга расследавання яе крымінальнай справы Сапега "выканала абавязацельствы, прадугледжаныя дасудовым пагадненнем са следствам".
Паводле слоў пракурораў, яе садзейнічанне мела "істотнае значэнне ў выкрыцці іншых саўдзельнікаў супрацьпраўных дзеянняў".
Акрамя гэтага, Сапега прыняла меры да выплаты даходу, атрыманага злачынным шляхам.
Абраную раней у дачыненні да Соф'і Сапегі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту Генпракуратура пакінула без змены.

Затрыманне Сапегі

Сапегу затрымалі ў Мінску 23 траўня. Яна ляцела разам з заснавальнікам Telegram-канала NEXTA, што ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім, Раманам Пратасевічам.
Рэйсавы самалёт Ryanair, у якім Пратасевіч і Сапега ляцелі з Афінаў у Вільнюс, прымусова пасадзілі ў Мінску. Пратасевіч раней быў аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Тэлеграм-каналы NEXTA і "Беларусь галаўнога мозгу", у стварэнні якіх ён удзельнічаў, былі прызнаны экстрэмісцкімі. Пасля затрымання распаўсюдзіліся відэазапісы з іх прызнаннем віны.
Крымінальную справу ў дачыненні да Сапегі праводзіў Следчы камітэт. У адносінах да Пратасевіча, які ўключаны ў тэрарыстычны спісак КДБ, справу расследуе следчае ўпраўленне Камітэта дзяржбяспекі.
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Расія робіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян у Беларусі – Пяскоў
Чытайце таксама:
Рэкорд па колькасці крымінальных артыкулаў: СК перадаў справу расіянкі Сапегі пракурору
Баіцца суда і псіхалагічна раздушана: айчым Сапегі аб стане Сафіі
Масква разлічвае на вызваленне затрыманай у Беларусі Сафіі Сапегі