Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь-Расія: што будзе з эканомікай у 2022 годзе – відэа

У чацвер, 30 снежня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прйшоў круглы стол з удзелам вядучых беларускіх і расійскіх экспертаў па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу.
Sputnik
Тэма круглага стала – "Беларусь-Расія: вынікі інтэграцыйных працэсаў у 2021 годзе, перспектывы эканамічнага развіцця Саюза ў 2022".
У гэтым годзе лідары дзвюх краін неаднаразова размаўлялі па тэлефоне і часта праводзілі вочныя сустрэчы. Увосень Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы ў Маскве. Там яны ўзгаднілі 28 інтэграцыйных праграм для Беларусі і Расіі, якія 4 лістапада былі зацверджаны. Да гэтага прэзідэнты сустракаліся ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу, а ў траўні – у Сочы. Таксама яны размаўлялі ў красавіку і лютым, усе перамовы праходзілі на расійскай тэрыторыі.
Якія асноўныя вынікі інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюза Беларусі і Расіі? Якія агульныя рашэнні будуць прыняты, каб нівеліраваць наступствы санкцый ЕС? Рэалізацыя якіх Саюзных праграм зробіць прарыў у эканоміцы ў 2022 годзе? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Удзельнікі ў Мінску:

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Алег ГАЙДУКЕВІЧ;
старшыня аргкамітэта палітычнай партыі "За Айчыну" Андрэй ІВАНОЎ;

У Маскве:

кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН, доктар эканамічных навук Мікалай МЯЖЭВІЧ;
кіраўнік Цэнтра палітэканамічных даследаванняў Інстытута новага грамадства Васіль КАЛТАШОЎ;
палітычны эксперт Сямён УРАЛАЎ;
галоўны рэдактар ​​часопіса "Евразия. Эксперт", выканаўчы дырэктар Расійска-беларускага экспертнага клуба Вячаслаў СУТЫРЫН.