МІНСК, 30 сне – Sputnik. Заявы Эміля Чэчкі, які ўцёк у Беларусь, аб злачынствах польскіх вайскоўцаў патрабуюць міжнароднага расследавання, заявіла на брыфінгу ў чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней у інтэрв'ю беларускім дзяржаўным тэлеканалам былы польскі вайсковец, які ўцёк у Беларусь з-за ўмоў нясення службы, распавёў, што ён быццам з іншымі вайскоўцамі забіваў мігрантаў.
Пры гэтым, паводле слоў Эміля Чэчкі, ён быў сведкам забойства валанцёраў, якія хацелі дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай мяжы.
"Безумоўна, заявы польскага вайскоўца аб датычнасці польскіх ваенных да забойства бежанцаў вельмі сур'ёзныя, яны, безумоўна, патрабуюць правядзення ўважлівага міжнароднага расследавання. Якія тут яшчэ могуць быць варыянты?" - задалася рытарычным пытаннем прэс-сакратар МЗС Расіі.
Пры гэтым яна выказала здзіўленне, чаму польскі бок замест аргументаў у сваю абарону робіць спробы дыскрэдытацыі Эміля Чэчкі, чым па сутнасці адцягвае ўвагу.
"Дзіўна, што замест прадастаўлення аргументаваных адказаў польскі бок спрабуе дыскрэдытаваць асобу гэтага чалавека, па сутнасці, адцягвае ўвагу", - адзначыла яна.
Напярэдадні стала вядома, што гарадскі суд Альштына прыгаварыў польскага салдата, які ўцёк, да 6 месяцаў турмы за здзекі над сваёй маці.
Таксама вядома, што пракуратура Беластока ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да Эміля Чэчкі. Цяпер яму пагражае ад года да дзесяці гадоў пазбаўлення свабоды.
У сваю чаргу Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед заявіў, што ўся атрыманая інфармацыя аб супрацьпраўных дзеяннях польскіх улад у адносінах да мігрантаў будзе накіравана міжнародным арганізацыям.
Чытайце таксама:
Збеглы ў Беларусь салдат прысуджаны ў Польшчы да турэмнага зняволення
Збеглы польскі салдат распавёў, хто прымушаў яго забіваць мігрантаў
Польская пракуратура ўзбудзіла справу супраць вайскоўца, які збег у Беларусь
Беларусь сабрала 5 тамоў доказаў жорсткіх адносін Польшчы да бежанцаў
Польскі вайсковец папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі