Радыё

Багаслоў даў параду, як сустрэць Новы год тым, хто выконвае пост

Як сумясціць Калядны пост і навагоднія гулянні, як пасціцца ў святы і што можна сабе дазволіць з ежы і пітва ў навагоднюю ноч?
Sputnik
Як вядома, святкаванне Новага года прыпадае на апошні тыдзень каляднага паста ў праваслаўных хрысціян, каталікам у гэтым плане пашанцавала больш – іх пост завяршыўся 25 снежня з надыходам каталіцкага Раства. Хаця і праваслаўным не варта ў свята засяроджвацца толькі на забаронах, раіць расійскі багаслоў, ганаровы прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Аляксей Восіпаў.

"Прападобны Іаан Лесвічнік сваё 14-е Слова назваў так: "Аб ветлівым для ўсіх і хітрым уладару – чэраве". Уся сутнасьць у гэтым: усе ядуць мяса, а я не магу. Урэшце, каб не засмучаць тых, хто цябе запрасіў, з'еш. Але не аб'ешся толькі. Устрымайся хоць крышку, але не засмучай", - кажа Восіпаў.

Па словах багаслова, кожнаму верніку варта паступаць па ступені яго разумення. "Нельга, як кажуць, на жарабя класці груз дарослага каня, так і тут", - раіць Восіпаў.
"Для большасці, я думаю, няхай сустрэнуць Новы год. І ў дачыненні да посту – нехта больш моцны <...>, калі ласка. Можна ж у хатніх умовах гадзін у 11 пачытаць вячэрнюю малітву. Мы ж перад кожнай сур'ёзнай справай і падзеяй неяк асаблівым чынам рыхтуемся, імкнёмся сустрэць гэтую падзею. І тут тое ж самае, гэта ж Новы год. Тут трэба і памаліцца ўвечары, у 12 калі ласка – адкрый шампанскае. Каму хочацца ноччу есці – ну паясі, хоць у 12 ночы есці – я нават уявіць не магу. Калі толькі бутэрброды, садавіну, цукеркі”, - разважае багаслоў.
Таксама на Sputnik:
Дзед Мароз загадаў прапусціць Новы год праз мяжу
Свята па кішэні: у якую суму абыдзецца навагодні стол беларусу
Без аленяў: беларускі ваенны Дзед Мароз лятае на самалёце – відэа