Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Саюзная дзяржава будзе купіраваць пагрозы, звязаныя з НАТА

Палітычнае кіраўніцтва Беларусі і Расіі неаднаразова канстатавала павелічэнне колькасці ваенных сіл альянсу каля сваіх меж.
Sputnik
МІНСК, 31 сне – Sputnik. Расія і Беларусь будуць і ў далейшым развіваць ваеннае супрацоўніцтва ў сувязі з дзеяннямі заходніх краін, заявіў у інтэрв'ю ТАСС міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Паводле яго слоў, ва ўзгодненай праграме знешнепалітычных дзеянняў Саюзнай дзяржавы прадугледжана шчыльная каардынацыя крокаў на міжнародных пляцоўках, у тым ліку сумесна з іншымі краінамі і аб'яднаннямі.

Інфраструктура НАТА

"У прыватнасці, размова ідзе аб сумесным процідзеянні развязаным супраць нас інфармацыйным кампаніям, аднабаковым абмежавальным мерам, палітызацыі работы міжнародных арганізацый і навязванні НАТАцэнтрычнай мадэлі бяспекі ў Еўропе", - растлумачыў кіраўнік МЗС РФ.

Лаўроў звярнуў асаблівую ўвагу, што ў праграме знешнепалітычных дзеянняў асаблівае месца адведзена ўзаемадзеянню па купіраванні пагроз, "звязаных з набліжэннем да меж Саюзнай дзяржавы ваеннай інфраструктуры НАТА".
Пасля чаго дадаў, што гэты дакумент з'яўляецца нічым іншым, як адказам на неправамерны ціск з боку заходніх краін і ўведзеныя імі санкцыі. Пры гэтым ён адзначыў, што Захад спрабуе таксама дыскрэдытаваць супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, умяшацца ва ўнутраную палітыку дзвюх краін і дэстабілізаваць абстаноўку ў іх.

Ваенная і палітычная абстаноўка

Расійскі міністр падкрэсліў, што работа нашых знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі накіравана на пошук шляхоў урэгулявання любых пытанняў палітыка-дыпламатычным шляхам.
Пры гэтым ён канстатаваў негатоўнасць з боку заходніх дзяржаў ісці на кампрамісныя рашэнні. Таму ў праграме ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы змяшчаюцца палажэнні, якія датычацца каардынацыі ўзаемадзеяння па ваенна-палітычных аспектах, а таксама развіццю ваеннага супрацоўніцтва.
Лаўроў нагадаў, што важным фактарам у гэтай рабоце будзе абноўленая Ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, зацверджаная Вышэйшым Дзяржсаветам 4 лістапада.
"Яна ў поўнай меры ўлічвае значныя змены ваенна-палітычнай абстаноўкі ва Усходняй Еўропе, якія адбыліся за апошнія гады", – рэзюміраваў кіраўнік МЗС РФ.
Пуцін папярэдзіў НАТА аб ваенна-тэхнічным адказе з боку Расіі
Чытайце таксама:
Беларусь адхіляе абвінавачанні ў правакаванні нестабільнасці ў рэгіёне
НАТА ігнаруе інтарэсы РФ і адмаўляецца ад дыялогу – Мінабароны
Пасяджэнне Савета Расія - НАТА могуць правесці 12 студзеня
МЗС РФ абазначыла ключавое пытанне на перамовах Расіі, ЗША і НАТА
Масква і Мінск улічваюць пашырэнне НАТА і рост сіл каля агульных меж – МЗС РФ