Галоўнай пляцоўкай святкавання Новага года стала тэрыторыя ля Палаца спорту. У ноч на 1-га студзеня тут прайшоў канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады.
Сёлета ўлады горада вырашылі абысціся без навагодніх феерверкаў, але мінчане самі ўстроілі сабе салюты, і піратэхніка грымела ва ўсіх раёнах сталіцы ў першыя гадзіны Новага года.