МІНСК, 2 сту - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегу аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак, паведамілі ў Белгідрамеце.
У прыватнасці, у паўночна-ўсходняй палове краіны чакаецца моцны мокры снег. Спецыялісты вылучаюць чатыры ўзроўні небяспекі надвор'я: зялёны, жоўты, аранжавы і чырвоны.
Калі гавораць аб аранжавым узроўні, маецца на ўвазе, што надвор'е ўяўляе рэальную небяспеку для чалавека і можа негатыўна паўплываць на яго сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды, таксама магчымыя ахвяры.
Што рабіць у моцны снегапад - парады МНС
У ведамстве адзначылі, што трэба адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце, абыходзіць хісткія будынкі і дамы, а таксама навясныя канструкцыи, якія могуць упасці, абарваных правадоў.
Варта быць асцярожнымі, а пры выяўленні абрыву ліній электраперадач - тэлефанаваць па тэлефонах 101 або 112.
Таксама на Sputnik:
Якое надвор'е будзе ў студзені - прагноз беларускага метэаролага
Зіма становіцца цяплейшай: як глабальнае пацяпленне ўплывае на Беларусь
Еўропу накрыла снегам: цудоўная падборка фота