МІНСК, 3 сту – Sputnik. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін асвяціў новы храм.
Царква ў гонар свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага ў Міханавічах стала першым асвечаным храмам у 2022 годзе.
"Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне храма, а затым узначаліў Боскую літургію", - распавялі Sputnik у Беларускім экзархаце.
Падчас службы духавенствам і вернікамі былі ўзнесены малітвеныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці, сказалі ў экзархаце.
Там нагадалі, што з пачатку пандэміі Беларуская праваслаўная царква ўзносіць асаблівыя малітвы, у тым ліку за медыкаў, якія ратуюць жыцці.
Пасля боскай літургіі настаяцель асвячонага храма іерэй Дзімітрый Грыцэнка быў удастоены права нашэння паліцы (частка богаслужэбнага ўбору святара, якая ўяўляе сабой ромбападобны плат з выявай крыжа пасярэдзіне).
Мітрапаліт Веніямін таксама падарыў храму абраз Нараджэння Хрыстова.
Сёння ў Беларусі налічваецца больш за 1500 праваслаўных храмаў.
Чытайце таксама:
БПЦ будзе настойваць на сваіх папраўках у Канстытуцыю
У праваслаўных вернікаў - Калядны пост
Піневіч падзякаваў БПЦ за падтрымку вакцынацыі