Азаранка прабілася ў другі круг турніру ў Адэлаідзе

Экс-першая ракетка свету без асаблівых праблем абыграла іспанскую саперніцу ў двух сэтах.
Sputnik
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (27 WTA) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе, паведамляе Sputnik.
Ёй супрацьстаяла прадстаўніца Іспаніі Паола Бадоса (8 WTA). Беларуска без асаблівых праблем забрала першы сэт і змагла захаваць ініцыятыву ў другім, дабіўшыся пераможнага выніку – 6:3, 6:2.
Матч доўжыўся 1 гадзіну 15 хвілін.
У другім крузе беларусцы будзе супрацьстаяць аўстралійка Прысцыла Хон (263-я).
У сераду на корт выйдзе яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (2 WTA), яна сустрэнецца са славенскай саперніцай Каяй Юван (100-я).
Турнір у Адэлаідзе завершыцца 9 студзеня, яго прызавы фонд складае больш за 700 тысяч долараў.
Азаранка не змагла ў трэці раз выйграць турнір у Індыян-Уэлсе
Чытайце таксама:
У першай тройцы: як беларускія тэнісісткі пачнуць 2022 год у рэйтынгу WTA
Сабаленка вылецела з выніковага турніру WTA у Гвадалахары
Тры беларускі ўвайшлі ў сотню лепшых тэнісістак свету