Беларусы заваявалі серабро на этапе Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе

У змешанай эстафеце беларуская каманда саступіла толькі нарвежскай зборнай. Гэта ўжо другая ўзнагарода беларусаў на сёлетнім этапе КС.
Sputnik
МІНСК, 8 сту - Sputnik. У нямецкім Аберхофе праходзіць пяты этап Кубка свету па біятлоне. У змешанай эстафеце беларускія спартсмены занялі другое месца, адстаўшы на 23,1 секунды, паведамляе Sputnik.
Мікіта Лобастаў, Антон Смольскі, Дынара Алімбекава і Ганна Сола паспяхова правялі гонку за кошт дакладнай стральбы і хуткага ходу.
На першым радку выніковага пратакола размясцілася каманда Нарвегіі, якая захапіла лідарства ў гонцы з самага пачатку. Вынік нарвежцаў - 1:28,51,4. Трэцімі фінішавалі французы (2.08,4). Усяго ў суботу стартавалі 24 каманды.
У 16.45 па беларускім часе адбудзецца сінгл-мікст. На старт у беларускай зборнай выйдуць Дзмітрый Лазоўскі і Алена Кручынкіна.
Завершацца спаборніцтвы ў Аберхофе гонкамі пераследу ў нядзелю, 9 студзеня.

Другое серабро

Гэта ўжо другі медаль прадстаўнікоў Беларусі на гэтым этапе Кубка свету. Напярэдадні Ганна Сола заваявала сярэбраны медаль у спрынтарскай гонцы.
Гэты сезон наогул атрымліваецца ў Ганны даволі паспяховым. У яе скарбонцы ўжо ёсць медалі розных вартасцей. У агульным заліку Сола ідзе на трэцім месцы. Дарэчы, Дынарыа Алімбекава ў татале на чацвёртым радку.
Ганна Сола заваявала медаль у спрынце на КМ па біятлоне ў Аберхофе