У Мінску абвалілася частка маста на Нямізе, рух закрыты

На праезную частку павалілася левая частка маста, прычыны абвальвання зараз высвятляюцца, ідзе дэмантаж канструкцый, якія паваліліся.
Sputnik
МІНСК, 8 сту ― Sputnik. У Мінску гарадскія службы высвятляюць прычыны абвальвання пешаходнай часткі пуцеправода на вуліцы Няміга. Абвальванне адбылося ў начны час, паведаміў карэспандэнт Sputnik.
На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, МНС і следчыя. Пацярпелых, паводле звестак ратавальнікаў, няма.
"Адбылося абвальванне пешаходнай часткі пуцеправода праз вул. Няміга ў Мінску. Пацярпелых няма", - пацвердзіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, яго цытуе афіцыйны telegram-канал мінскай мэрыі.
Цяпер праводзіцца дэмантаж крайняй левай часткі, якая абрынулася, затым пачнецца дэмантаж пуцеправода, дадаў намеснік старшыні гарвыканкама.

Рух закрыты

ДАІ звярнулася да аўтамабілістаў з папярэджаннем у сувязі з абвальваннем моста на праспекце Пераможцаў над вуліцай Няміга, на якую абвалілася частка бетоннай канструкцыі, у сувязі з чым было прынята рашэнне аб закрыцці руху транспарту.
Рух па праезнай частцы перакрыты для ўсіх відаў транспарту без выключэння, у тым ліку і грамадскага, паведамілі ў ДАІ Мінска. Там удакладнілі, што рух закрыты па вул. Няміга ад вул. Гарадскі Вал да вул. Янкі Купалы, а таксама на вул. Леніна ад пр. Незалежнасці да вул. Мельнікайтэ На гэтых участках дарог дзяжураць дадатковыя нарады ДПС і ўстаноўлены агароджы.