У вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці прайшоў народны абрад "Калядныя цары". Аб тым, як калядуюць "царскія асобы", глядзіце ў фотарэпартажы Sputnik.
Гістарычныя хронікі сведчаць, што абрад гэты ўзнік у Семежаве ў ХVIII стагоддзі. У вёсцы кватараваў ці то полк, ці шпіталь, ці невялікі атрад рускай арміі. Перад Новым годам салдаты і афіцэры хадзілі па хатах мясцовых жыхароў, уладкоўвалі паданні, атрымліваючы за гэта пачастункі і падарункі. Па якім сцэнары праходзіла дзейства, ніхто зараз дакладна не скажа, аднак традыцыя прыжылася. Цяпер яе падтрымліваюць жыхары Семежава, апранаючы на Стары Новы год спецыяльную форму: белыя штаны і кашулі, шырокія паясы, боты, на галовы - высокія цыліндры з рознакаляровымі стужкамі.
У 2009 годзе ўнікальны абрад "Калядныя цары" ўвайшоў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер гэта – брэнд Семежава.