Фота

Шчодры вечар у Лазовічах - фота

Народнае свята Шчадрэц - Шчодры вечар - традыцыйна святкуецца пасля Каляды. Сама назва "Шчадрэц" – "шчодры" кажа пра тое, што ў гэтае свята прынята накрываць шчодры стол, не скупіцца на падарункі і пачастункі ад гаспадароў.
Sputnik

На Шчодры вечар у аграгарадку Лазовічы Клецкага раёна Мінскай вобласці калядныя абходы з віншаваннямі і традыцыйнымі песнямі здзяйсняюць выключна мужчыны. І водзяць яны жарабую (цяжарную) кабылу — сімвал урадлівасці і дастатку.
30 гадоў таму ў гэтай вёсцы традыцыю падхапіў Сяргей Іванавіч Машко, пераняўшы ўсе звесткі ад старэйшых па ўзросту. Сам ён родам з суседняй вёскі Кунцаўшчына. Краязнаўца, педагог і музыка, спявак і кіраўнік школьнага гуртка разьбы па дрэве, ён усё робіць для таго, каб захоўвалася традыцыйная культура роднага кутка. Імкнецца прыцягваць да абраду шчодравання падлеткаў і моладзь, якім падабаецца быць захавальнікамі мясцовых культурных народных традыцый.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як у размаляванай брычцы, хлопцы ў суправаджэнні дарослых музыкантаў – Уладзіміра Сцяпанавіча Снарскага і свайго настаўніка Сяргея Іванавіча Машко адчуваюць сябе веснікамі радаснага свята, дабра і міру.
1 / 12
2 / 12
3 / 12
4 / 12
5 / 12
6 / 12
7 / 12
8 / 12
9 / 12
10 / 12
11 / 12
12 / 12