Фота

Па-воўчы выць: узыход поўнага Месяца над Зямлёй (фота)

Якой была першая поўня 2022 года, глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь.
Sputnik
Лічыцца, што ў зімовую студзеньскую поўню, якую называлі Воўчым Месяцам, можна было пачуць працяглае і ледзянячае душу выццё ваўкоў, што трактавалася як галодны і небяспечны час.
Першая поўня ў 2022 годзе пачалася 18 студзеня ў 9:43 і працягнецца да 16:32 па мінскім і маскоўскім часе.
У 2022 годзе можна будзе 12 разоў убачыць поўню, і дзве з гэтых поўняў можна лічыць суперлуннямі. Таксама адбудуцца два поўныя месяцовыя зацьменні - 15 мая і 8 лістапада, і два частковыя сонечныя зацьменні - 30 красавіка і 25 кастрычніка.
Наступная поўня чакаем 16 лютага - яна будзе называцца Снежным Месяцам.
1 / 12

Воўчы Месяц узнімаецца над статуяй ваўка ў Ханстэнтане, Вялікабрытанія.

2 / 12

Людзі сабраліся ля Вежы Святога Міхаіла назіраць за ўзыходам поўнага месяца ў Гластанбэры.

3 / 12

Поўня ў Бангкоку.

4 / 12

Над руінамі замка Mow Cop у Чэшыры, Англія.

5 / 12

Воўчы Месяц над Тыранай, Албанія.

6 / 12

На пляжы Сіпойнт у Дубліне, Ірландыя.

7 / 12

Маяк на ўзгорку Айвінгха ў Англіі.

8 / 12

Пасажырскі самалёт Emirates Airlines над Кувейтам.

9 / 12

Пара назірае за поўняй з сабакам на вяршыні Гластанбэры-Тор.

10 / 12

Поўня праз рознакаляровыя гірлянды каля гандлёвага цэнтра ў Бангкоку, дзе 1 лютага рыхтуюцца сустракаць Новы год.

11 / 12

Воўчы Месяц над цэнтрам Лондана.

12 / 12

Не дзівіцеся, што цыферблаты паказваюць розны час - рамонт Біг-Бэна яшчэ ідзе.

Таксама на Sputnik:
Поўня асятра і адлятаючых птушак: узрушаючы Месяц на фота
Кветкавая суперпоўня напярэдадні зацьмення - фантастычныя фота з усяго свету
Рэдкая і прыгожая: як выглядала суперпоўня у розных кропках Зямлі