МІНСК, 22 сту - Sputnik. Мяцеліца, часам снег, на асобных участках дарог галалёдзіца чакае беларусаў у суботу, пра гэта расказалі ў Белгідрамеце.
З-за ўмоў надвор'я сіноптыкі жоўты ўзровень небяспекі.
Па звестках спецыялістаў, у суботу будзе ў асноўным воблачна. Захаваецца вецер - паўночна-заходні, паўночны ўмераны да парывістага.
Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад -2 да -8°С.
У сталіцы верагоднасць ападкаў складае 80-90 працэнтаў. Тэмпература паветра днём -3...-5°С, увечары -5..-7°С.
Магчымы ДТЗ
У МНС папярэдзілі аўтааматараў аб магчымасці заносаў на дарогах і павелічэнні дарожна-транспартных здарэнняў з-за надвор'я.
Па прагнозах, у нядзелю і панядзелак тэмпература паветра ў начны час месцамі можа ўпасці да -24°С.
Таксама магчымы кароткачасовы снег, туман, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Паводле звестак сіноптыкаў, зімовы характар надвор'я захаваецца як мінімум да сярэдзіны наступнага тыдня.