Фота

Снегапад абрынуўся на Афіны – фота

Халоднае надвор’е са снегам у Грэцыю прынёс цыклон "Элпіс" – "Надзея".
Sputnik
Улады Грэцыі ў панядзелак разаслалі экстранае папярэджанне аб снегападзе. Жыхарам Атыкі і асабліва паўночных прыгарадаў Афінаў рэкамендавана з-за экстрэмальнага надвор’я не выязджаць без патрэбы з дамоў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якім быў гэты снежны дзень 24 лютага ў грэчаскай сталіцы.
1 / 12

Маладыя з ЗША, гуляюць па ўзгорку Філапапу на фоне Акропаля падчас снегападу ў Афінах.

2 / 12

У самым вялікім раёне Афінаў закрылі школы, бо Грэцыя знаходзіцца пад уплывам халоднага фронту з моцнымі снегападамі і нізкімі тэмпературамі.

3 / 12

Супрацоўнік прэзідэнцкай гвардыі Грэцыі стаіць каля магілы Невядомага салдата побач з будынкам грэчаскага парламента падчас снегападу.

4 / 12

Па прагнозах, непагадзь, якая абрынулася на Грэцыю, працягнецца да аўторка.

5 / 12

Жанчына з парасонам ідзе падчас снегападу ў Агіяс-Сцеганас на поўнач ад Афінаў.

6 / 12

Мужчына чысціць тратуар падчас снегападу ў Агіяс-Сцеганас.

7 / 12

Улады папярэдзілі жыхароў, каб яны не планавалі паездак, апроч самых неабходных.

8 / 12

Паведамляецца, што снег выпаў нават на некаторых грэчаскіх астравах.

9 / 12

Транспартныя сродкі стаяць у заторы.

10 / 12

Аўтамабілі стаяць на шашы падчас снегападу на поўнач ад Афінаў.

11 / 12

Людзі каля афінскага Акропаля падчас снегападу.

12 / 12

Можна сказаць, што турыстам пашанцавала зладзіць рэдкую фотасесію на фоне антычных афінскіх збудаванняў у снегапад.

Глядзіце таксама:
Мароз і лёд: як прайшлі вадохрышчанскія купанні на Вячы – фота
Бой снежкамі і ледзяная горка савецкага дзяцінства – якія былі канікулы!
Еўропу накрыла снегам: цудоўная падборка фота