МІНСК, 30 сту – Sputnik. Моцны снежны шторм абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, з-за непагадзі былі адменены тысячы авіярэйсаў, без святла засталіся дзесяткі тысяч чалавек.
Моцныя снегапады пайшлі ў суботу, пачаўся прыродны катаклізм у раёне Паўднёвай і Паўночнай Караліны, затым рушыў на поўнач краіны – праз штаты Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Нью-Йорк. Вашынгтон жа абышоўся лёгкім снегападам з моцным ветрам.
У двух штатах – Масачусэтс і Дэлавэр – без святла засталіся больш за 80 тысяч спажыўцоў. Чатыры аэрапорты адмянілі большасць авіярэйсаў, у агульнай складанасці каля чатырох тысяч бартоў не вылецелі з-за непагадзі.
Сёння камунальныя службы ліквідуюць наступствы снегападу. Аэрапорты абяцаюць у бліжэйшы час аднавіць авіязносіны.
Сіноптыкі прагназуюць, што снегапады ва ўсходняй частцы ЗША сціхнуць у нядзелю да вечара.
Таксама на Sputnik:
Снегапады паралізавалі аэрапорт і вуліцы Стамбула
Снегапад абрынуўся на Афіны – фота
Еўропу накрыла снегам: цудоўная падборка фота