Ёсць прычыны для турботы: Пяскоў аб дзеяннях ЗША ў Еўропе

НАТА прыняло рашэнне адправіць войскі і тэхніку на ўсход "для супрацьстаяння расійскай пагрозе" - на фоне абвастрэння крызісу вакол Украіны.
Sputnik
МІНСК, 3 лют – Sputnik. У Расіі ёсць прычыны для турботы: ЗША працягвае нарошчваць войскі ў Еўропе. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў. У апошнія месяцы адносіны Расіі і Захаду абвастрыліся: Маскву абвінавачваюць у падрыхтоўцы "ўварвання" ва Украіну.
Пентагон напярэдадні паведаміў, што ў Еўропу могуць быць адпраўлены дадатковыя сілы - у Польшчу, Румынію і Германію.
"ЗША фактычна працягваюць нарошчваць напружанасць у Еўропе", – заявіў Пяскоў журналісту тэлеканала CNN.
Такія дзеянні ЗША, паводле яго слоў, "лепшы доказ таго, што ў нас, Расіі, ёсць відавочная прычына турбавацца".

Спробы дыялогу

Магчымая перакідка амерыканскіх вайскоўцаў звязана з павышанай увагай заходніх краін да ўкраінскага крызісу і эскалацыяй сітуацыі ў сувязі з гэтым: Вашынгтон заяўляе аб нібы ўзмацненні "агрэсіўных дзеянняў" з боку Расіі ля межаў Украіны.
Масква не раз абвергла падобныя здагадкі, тлумачачы, што падобныя заявы становяцца толькі падставай для ўзмацнення санкцый і пашырэнні прысутнасці НАТА ў Еўропе.
Чытайце таксама:
Пуцін аб гарантыях бяспекі: Захад не ўлічыў ключавыя патрабаванні РФ
Лаўроў адказаў, ці будзе вайна Расіі з Захадам
Адказ ЗША і НАТА на прапановы РФ - спроба "забалбатаць" праблемы