Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з адкрыццём Алімпіяды-2022 у Пекіне

Сёння ў Кітаі афіцыйна адкрыюцца XXIV зімовыя Алімпійскія гульні - яны працягнуцца да 20 лютага.
Sputnik
МІНСК, 4 лют - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне старшыні КНР Сі Цзіньпіну з нагоды адкрыцця Алімпіяды ў Пекіне, гаворыцца на афіцыйным сайце прэзідэнта Беларусі.
Беларускі лідэр упэўнены, што Кітай зможа арганізаваць гэта свята на найвышэйшым узроўні, а таксама пажадаў спартсменам і гасцям Кітая - прыгожай і запамінальнай Алімпіяды.
"Перакананы, ваша краіна, якая ўдзяляе асаблівую ўвагу здароваму ладу жыцця і мае выдатныя дасягненні ў галіне спорту, дзякуючы працавітасці і прафесійнаму стаўленню кітайскага народа да любой справы арганізуе гэтае міжнароднае спартыўнае свята на найвышэйшым узроўні", - гаворыцца ў віншаванні.
Не выпадкова быў абраны дэвіз Алімпіялы - "Разам дзеля агульнай будучыні". Паводле слоў Лукашэнкі, ён добра адлюстроўвае імкненне "чалавецтва да сумеснага працвітання".
"І няхай Гульні пройдуць выключна ў духу сапраўднага алімпізму, па-за палітыкай і на славу спорту", - дадаў беларускі прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў свой візіт у Кітай у 2008 годзе на XXIX летнія Алімпійскія гульні, калі свята ўразіла сваім размахам, а краіна - гасціннасцю. Тады Кітай выйграў медальны залік, а Беларусь паказала адзін з найлепшых вынікаў у гісторыі.
Прэзідэнт выказаў надзею, што маючыя адбыцца Гульні падораць балельшчыкам нямала ўражанняў.

Алімпіяда-2022

XXIV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 да 20 лютага. Арганізатары трымаюць у строгім сакрэце праграму афіцыйнага адкрыцця, але паабяцалі здзівіць балельшчыкаў, у тым ліку і цырымоній запальвання алімпійскага агню, якое адбудзецца адным з самых незвычайных за апошняе стагоддзе спосабаў.
Тэмай гэтай Алімпіяды стала экалогія, мір ва ўсім свеце, галоўнай канцэпцыяй - адзіны лёс чалавецтва.
Беларусь на зімовай Алімпіядзе ў Кітаі прадставяць 29 атлетаў, якія будуць спаборнічаць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, гарналыжным спорце, лыжных гонках, канькабежным спорце, фігурным катанні.
Таксама на Sputnik:
Вызначыўся састаў на змешаную эстафету зборнай Беларусі на АІ-2022
Пекін напярэдадні Алімпіяды-2022 на фатаграфіях Sputnik
"Ужо мурашкі": алімпійскі чэмпіён расказаў пра чаканні ад Гульняў у Пекіне – відэа