МІНСК, 5 лют – Sputnik. Калі абстаноўка вакол краіны будзе неспакойнай, напрыклад, вайна, і, калі паспрабуюць разарваць Беларусь знутры, як у 2020 годзе, Аляксандр Лукашэнка не збіраецца пакідаць прэзідэнцкую пасаду, аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю журналісту і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву.
"Але, калі ўсё будзе спакойна, як вы гаворыце "хто, хто, хто", вось ён, хто з’явіцца – мы вызначымся", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка запэўніў, што такі падыход быў выбраны не таму, што ён вельмі жадае быць прэзідэнтам.
"Не дай бог табе трапіць у гэтую сітуацыю, калі ты залежыш ад абставін многіх. Ты проста абавязаны ўсім тым, сваёй краінай, якую ты ствараў з кімсьці рукамі сваімі і іншае. Да дзяцей", - сказаў ён.
Пры гэтым Салаўёў удакладніў: "Гэта значыць, гэта не праца – гэта служэнне?".
"Не служба, а служэнне, правільна сказаў. Гэта нават не служба, гэта служэнне", - заявіў Лукашэнка.
Поўнае інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Салаўёву глядзіце на Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Салаўёў: я спытаў у Лукашэнкі, ці будзе Мікалай наступным прэзідэнтам
Салаўёў распавёў, ці збіраецца Лукашэнка пакідаць крэсла прэзідэнта
Эйсмант: размова Лукашэнкі і Кісялёва атрымалася выдатнай
Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС: не танцую пад вашу музыку
"Мэцью трапіў": Захарава аб інтэрв'ю Лукашэнкі CNN