Беларускіх вайскоўцаў могуць адправіць у Сірыю

Такая мера прадугледжваецца праектам пагаднення паміж Расіяй і Беларуссю аб аказанні гуманітарнай дапамогі арабскай рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Прэм’ер Расіі Міхаіл Мішусцін даў распараджэнне міністэрству абароны і МЗС правесці перагаворы і падпісаць з беларускім бокам пагадненне аб аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыйскай арабскай рэспубліцы.
У тэксце распараджэння, апублікаванага на інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, гаворыцца, што праект дакумента папярэдне прапрацаваны з Беларуссю.
Раней беларускі міратворчы кантынгент добра сябе зарэкамендаваў у час місіі ў Казахстане. Міратворчая рота ўзяла пад ахову стратэгічна важны ваенны аэрадром Жэтыген. Аперацыя пад эгідай АДКБ прайшла ў пачатку студзені, на фоне ўспыхнуўшых беспарадкаў, і доўжылася крыху больш за тыдзень.
Праект пагаднення рэгулюе пытанні, якія звязаны з удзелам беларускіх вайскоўцаў у аказанні гуманітарнай дапамогі на сірыйскай тэрыторыі. Усе іх дзеянні будуць праходзіць сумесна з расійскімі падраздзяленнямі.
"Беларускі воінскі кантынгент прыцягваецца да выканання мерапрыемстваў выключна ў гуманітарных мэтах па-за зонай баявых дзеянняў", – гаворыцца ў дакуменце.
Пры гэтым у праекце ўдакладняецца, што "для ўдзелу ў дзейнасці па аказанні гуманітарнай дапамогі Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы беларускі бок накіроўвае свой вайсковы кантынгент колькасцю да 200 чалавек".
Беларускі бок атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Сірыйскай арабскай рэспублікі ўзяць удзел у місіі па аказанні гуманітарнай дапамогі.
МЗС РФ ацаніў вопыт міратворчай місіі АДКБ у Казахстане