Фота

Балконскі, Шцірліц і іншыя – успамінаем вядомыя ролі Вячаслава Ціханава

Адзін з самых вядомых савецкіх і расійскіх акцёраў, які ўвасобіў у кіно вобразы князя Балконскага, штандартэнфюрэра Шцірліца, герояў рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай, а таксама простых калгаснікаў - Вячаслаў Ціханаў.
Sputnik
Акцёр нарадзіўся 8 лютага 1928 года ў звычайнай сям'і, вучыўся на інжынера і нават паспеў пастаяць за станком, перш чым яго захапіла мастацтва кіно. Рэжысёры з задавальненнем бралі яго на ролі маладых герояў, напрыклад, у "Маладую гвардыю".
Затым былі ролі простага вясковага хлопца: "Надзвычайнае здарэнне" і "Справа ў Пянькове". І вось, нарэшце, роля ўсяго жыцця — Ціханаў згуляў Андрэя Балконскага ў эпапеі Сяргея Бандарчука "Вайна і мір". Вобраз запатрабаваў ад акцёра занадта вялікай самааддачы, аднак праца стала далёка не апошняй. Народнаму артысту было яшчэ наканавана стаць любімым шпіёнам савецкага гледача, хоць яго самога такі поспех не вельмі цешыў, бо для большасці ён быў Шцірліцам і нікім іншым.
Sputnik прапануе ўспомніць і іншыя таленавітыя ролі Ціханава: настаўніка ў фільме "Дажывем да панядзелка", кантужанага салдата ў "Яны ваявалі за Радзіму", архіварыуса ў "Забіць дракона", пісьменніка ў фільме "Белы Бім Чорнае Вуха".
1 / 14

Кадр з фільма "Справа была ў Пянькове" (рэжысёр Станіслаў Растоцкі). Вячаслаў Ціханаў у ролі Мацвея, Святлана Дружыніна ў ролі Ларысы.
Акцёр сыграў першага хлопца на вёсцы, завадзілу і выдумшчыка трактарыста Мацвея Марозава.

2 / 14

Вячаслаў Ціханаў і акцёр Уладзімір Ван-Зо-Лі ў фільме "Надзвычайнае здарэнне" (рэжысёр Віктар Іўчанка). Акцёр сыграў адэскага матроса Віктара Райскага, вясёлага і бесшабашнага хлопца, які становіцца сапраўдным героем у стане чанкайшыстаў.

3 / 14

Актрыса Ларыса Лужына ў ролі Святланы і Вячаслаў Ціханаў у ролі Суздалева ў ваеннай драме "На сямі вятрах" рэжысёра Станіслава Растоцкага пра каханне і гераізм.

4 / 14

Кадр з кінафільма "Аптымістычная трагедыя", экранізацыя п'есы Усевалада Вішнеўскага 1963 года. Рэжысёр-пастаноўшчык Самсон Самсонаў. Актрыса Маргарыта Валодзіна ў ролі Камісара, Вячаслаў Ціханаў у ролі Аляксея.

5 / 14

Ціханаў у ролі Андрэя Баалконскага ў фільме "Вайна і мір" (рэжысёр Сяргей Бандарчук), над якой артыст працаваў з неймавернай напругай сіл.

6 / 14

"Калі я ўпершыню надзеў ласіны і батфорты, то не змог крока ступіць - ногі былі, як мыліцы. Мучыўся я з гэтым героем чатыры гады. Увесь гэты час нідзе больш не здымаўся: баяўся, што іншая роля перашкодзіць глыбей пранікнуць ў характар і ход думак гэтага чалавека. Але калі карціна была скончана, я не быў задаволены сваёй працай: мне здавалася, што ў Талстога дакладней і што ў мяне нічога не атрымалася", - успамінаў акцёр.

7 / 14

Кадр з фільма рэжысёра Станіслава Растоцкага "Дажывем да панядзелка" (1968) кінастудыі імя М. Горкага. Вячаслаў Ціханаў - у ролі дырэктара школы Іллі Мельнікава.

8 / 14

Рэжысёр Таццяна Ліёзнава і народны артыст СССР Вячаслаў Ціханаў у перапынку паміж здымкамі фільма "Сямнаццаць імгненняў вясны" паводле рамана Юліяна Сямёнава. "Фільм, які пазбавіў мяне прозвішча", - казаў Ціханаў.

9 / 14

Штандартэнфюрэр СС Макс Шцірліц (палкоўнік Ісаеў) - Вячаслаў Ціханаў.
Брэжнева настолькі ўразіла гісторыя савецкага разведчыка, што ён загадаў знайсці сапраўднага Ісаева і прысудзіць яму Героя Савецкага Саюза. Яму патлумачылі, што гэта выдуманы персанаж, і тады ён прысвоіў Ціханаву званне Народнага артыста СССР.

10 / 14

Народныя артысты СССР Сяргей Бандарчук у ролі Звягінцава і Вячаслаў Ціханаў у ролі Стральцова ў фільме "Яны змагаліся за Радзіму".

11 / 14

Кадр з фільма "Белы Бім Чорнае Вуха" (1977) рэжысёра Станіслава Растоцкага. У галоўнай ролі Вячаслаў Ціханаў. Справа - акцёр Іван Рыжоў, на другім плане - актрыса Валянціна Уладзімірава.

12 / 14

Кадр з мастацкага фільма "Забіць дракона" (рэжысёр Марк Захараў, кінастудыя "Масфільм"). Выканаўцы галоўных роляў: народны артыст Вячаслаў Ціханаў і народны артыст РСФСР Алег Янкоўскі.

13 / 14

Ірына Алфёрава (выканаўца ролі Вольгі Вінтэр) і Вячаслаў Ціханаў (зноў у ролі разведчыка генерала Канстанцінава) на здымках шматсерыйнага тэлевізійнага фільма "ТАСС упаўнаважаны заявіць".

14 / 14

Ціханаў у эпізадычнай, але запамінальнай ролі ў фільме Мікіты Міхалкова "Стомленыя сонцам" (1994). У постсавецкі час Ціханаў здымаўся мала - змена каштоўнасцяў выклікала ў яго моцны ўнутраны дыскамфорт. Апошнія гады акцёр жыў на дачы на Міколінай гары. Пайшоў з жыцці 4 снежня 2009 года.

Таксама на Sputnik:
Які Бонд лепш: агенты 007 ад Шона Конэры да Дэніэла Крэйга
Уладзімір Мяньшоў: падборка вядомых роляў легенды кінематографа – відэа
Прыгажун і лавелас Аляксандр Абдулаў - рэдкія фота з жыцця і кіно