Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Кіраўнік Генштаба УС Расіі прыбыў у Беларусь

Падчас маштабных манеўраў беларускай і расійскай арміі, якія пройдуць з 10 па 20 лютага, будзе праведзена ацэнка абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы.
Sputnik
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Начальнік Генштаба Узброеных сіл Расіі Валерый Герасімаў прыбыў у Беларусь, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
У расійскім абаронным ведамстве ўдакладнілі, што начальнік Генштаба праверыць гатоўнасць "злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі да ўдзелу ў сумесных расійска-беларускіх вучэннях "Саюзная рашучасць-2022".
"Гэта вучэнне з’яўляецца заключным этапам праверкі войск, якая пачалася ў студзені гэтага года ў адпаведнасці з рашэннем прэзідэнтаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь", - нагадалі ў прэс-службе.
Падчас сумесных манеўраў будуць адпрацаваны задачы па спыненні і адбіцці знешняй агрэсіі ў рамках абарончай аперацыі, а таксама процідзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.
Раней 3 лютага Беларусь наведаў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу. Расійскі міністр правёў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы незалежнасці, а потым накіраваўся ў Брэст, дзе назіраў за розыгрышам тактычнага эпізоду як завяршальнага этапа баявога зладжвання расійскіх і беларускіх ваенных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як выглядае трэніроўка Су-30СМ і Су-35С – відэа
Таксама на Sputnik:
Расійскія войскі не застануцца ў Беларусі пасля вучэнняў - Пяскоў
Беларускія вайскоўцы навучыліся псіхалагічна ўздзейнічаць на баевікоў
ЗРК С-400 "Триумф" прыбыў у Беларусь
Танкі, артылерыя, СПА: вайскоўцы паказалі першыя кадры сумесных вучэнняў – відэа
Войскі пераадолелі 10 000 км для ўдзелу ў вучэнні "Саюзная рашучасць-2022"