Былы дырэктар фабрыкі "Спартак" узначаліў "Белдзяржхарчпрам"

У Гомелі цяперашняму чыноўніку рэспубліканскага ўзроўню давялося кіраваць знакамітай "кандытаркай" практычна 10 гадоў
Sputnik
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка назначыў Алега Жыдкова старшынёй канцэрна "Белдзяржхарчпрам", паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Новы кіраўнік канцэрна нарадзіўся ў 1982 годзе ў вёсцы Бярозаўка ў Лідскім раёне. Скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, які знаходзіцца ў Гомелі. Першым працоўным месцам стала пасада таваразнаўца ў Лідскім раённым спажывецкім таварыстве.
Пасля службы ў арміі Алег Жыдкоў зноў апынуўся ў Гомелі, дзе спачатку працаваў аператарам ПЭВМ на ПУП "Гомельская ўніверсальная таварная база", затым на пасадзе выконваючага абавязкі начальніка аддзела ўпраўлення гандлю Гомельскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў.
Старшынёй канцэрна "Белдзяржхарчпрам" прызначаны Алег Жыдкоў (справа)
У 2007 годзе чыноўнік атрымаў прызначэнне на новую пасаду - галоўны спецыяліст аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага аблвыканкама.
Ужо ў 2008 годзе Алег Жыдкоў стаў начальнікам аддзела ўпраўлення гандлю Гомельскага аблвыканкама. На наступны год ён ужо ўзначаліў гэтае ўпраўленне.
У 2011 годзе ён стаў кіраўніком спраў Гомельскага гарвыканкама.
На працягу апошніх 10 гадоў Алег Жыдкоў працаваў у якасці генеральнага дырэктара СП ААТ "Спартак".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Сельскую гаспадарку Беларусі ўзначаліў новы міністр
Чытайце таксама:
У Беларусі новы міністр адукацыі – яму 37 гадоў
Новы кіраўнік прызначаны ў ЦВК Беларусі
Гомельскую вобласць узначаліў былы міністр сельскай гаспадаркі
Былы міністр юстыцыі пераходзіць на працу ў МЗС Беларусі
Прэзідэнт прызначыў новых памочнікаў па Мінскай і Гомельскай абласцях